Сем пасажыраў мікрааўтобуса шпіталізавалі пасля аварыі ў Віцебскім раёне (удакладнена)

дададзены абзацы 4–7, з улікам удакладненай інфармацыі дзяржорганаў актуалізаваны загаловак
12 лютага, Позірк. Пасля аварыі, якая адбылася 12 лютага каля вёскі Курына (Віцебскі раён), шпіталізацыя спатрэбілася сямі пасажырам мікрааўтобуса, паведамляе галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавалі тры брыгады хуткай дапамогі. Трох пацыентаў даставілі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, чатырох — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
“У іх спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, удары, ранкі мяккіх тканін твару. Стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых дзяцей няма. Усім пацыентам праводзяцца ўсе неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці паведамляе, што аварыя адбылася каля 8:00 на 5-м кіламетры аўтадарогі Н2301 “Руба — Тарасенкі — мяжа Расійскай Федэрацыі”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen, вяртаючыся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з грузавіком “МАЗ”, які “рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку”.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
Удакладненне. Паводле новай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, мікрааўтобус, які трапіў у аварыю, не быў маршрутным таксі, як раней паведамлялі дзяржорганы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
