Мінск 07:56

Франак Вячорка: Быць у базе расійскага вышуку — гонар

Фота: старонка Франака Вячоркі ў "Фэйсбуку"

13 лютага, Позірк. “Для мяне не было сюрпрызам трапіць у базу расійскага вышуку. Гэта нават гонар. У гэтай базе апынулася шмат годных людзей — журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў”, — заявіў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы з’яўленне свайго прозвішча сярод асоб, абвешчаных Расіяй у пошук.

Паводле его слоў, расійскія ўлады “спадзяюцца, што сінхранізацыя базаў дапаможа ім распраўляцца з апанентамі”.

“Будуць выкарыстоўваць інструменты міжнароднага вышуку. Але яны не разумеюць, што такім чынам проста дыскрэдытуюць сябе. Запыты ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі не будуць успрымаць усур’ёз. Я думаю, гэта добрая нагода і для Інтэрполу пераглядзець свае працэдуры, калі яго сябры злоўжываюць міжнароднымі дамовамі”, — падкрэсліў дарадца Ціханоўскай.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: