Членаў выбарчай камісіі эвакуіравалі са школы ў Смалявічах з-за пажару

22 лютага, Позірк. На гарышчы сярэдняй школы №2 у Смалявічах (Мінская вобласць) 21 лютага адбыўся пажар, паведаміла ў сутачнай зводцы здарэнняў прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя эвакуявала 78 чалавек, у тым ліку 65 навучэнцаў і чатырох членаў выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №2.
Паведамляецца, што ў выніку пажару пашкоджаная ізаляцыя электраправодкі электрарухавіка прымусовай вентыляцыі. Пацярпелых няма. Паведамленне аб пажары паступіла ў 15:11, у 15:40 участак для галасавання аднавіў працу.
Прычына пажару высвятляецца.
20 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі праходзяць аб’яднаныя выбары — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. Для арганізацыі выбараў у адзіны дзень галасавання 25 лютага створана 5.411 выбарчых камісій, у склад якіх увайшло 57.233 чалавекі.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі.
Назіраць за выбарамі запрошаны прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ.
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.
З 19 лютага асабісты склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы, які прадугледжвае кругласутачнае дзяжурства на ўсіх выбарчых участках.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
Гл. таксама:
Афіцыйная яўка на датэрміновае галасаванне паставіла чарговы рэкорд — амаль 15% за два дні

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

