У Лукашэнкі не атрымалася “перагарнуць старонку” — Вячорка
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 26 лютага 2024 года ў 18:00
26 лютага, Позірк. “Заявы Дзярждэпартамента ЗША, міністэрстваў і палітыкаў з усёй Еўропы сведчаць пра тое, што мэта Лукашэнкі на гэтых “выбарах” не дасягнутая: ніякага “перагортвання старонкі” не будзе, ніякімі фейкавымі выбарамі ён не створыць сабе нейкую новую рэпутацыю”, — так пракаментаваў “Позірку” рэакцыю заходніх дэмакратычных краін на працэс выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Яму б хацелася, канешне, каб усё стала як раней, вярнуцца да сваёй “нармальнасці” да 2020 года. Але ў яго гэта не атрымаецца”, — лічыць суразмоўца. Паводле яго слоў, увесь той тэрор, тыя злачынствы, якія Лукашэнка здзейсніў за апошнія гады супраць беларусаў і ўкраінцаў, задакументаваныя.
“У заяве Дзярждэпартамента ЗША вельмі выразна гаворыцца, што іх палітыка ў дачыненні да Беларусі не памяняецца, падтрымка беларусаў застанецца, а Лукашэнка павінен панесці адказнасць”, — звярнуў увагу Вячорка. Акрамя таго, “падкрэслена, што ўмоваў для выбараў няма, палітычныя партыі ліквідаваныя, альтэрнатыўныя кандыдаты ў турмах альбо ў выгнанні, таму гэтыя выбары інакш, чым фарсам, назваць нельга”.
Дарадца выказаў удзячнасць ЗША за “прынцыповасць і паслядоўнасць”. “Мы працягнем нашую супрацу ў межах стратэгічнага дыялогу паміж дэмакратычнай Беларуссю і ЗША. Важна, што ЗША працягваюць супрацу менавіта з беларускім народам, а Лукашэнка беларускі народ больш не прадстаўляе”, — заявіў Вячорка.
Як адзначыў дарадца, ён раней думаў, што Лукашэнка праводзіць гэтыя выбары для сваіх прыхільнікаў альбо для Захаду, каб легітымізавацца. “Аднак цяпер разумею, што ён хутчэй праводзіць іх для сябе. Гэта кшталту псіхатэрапіі, каб даць самому сабе адчуванне нейкага спакою, камфорту, што 2020 год скончыўся і пачынаецца новы этап. Але вельмі сумняюся, што гэтыя сённяшнія выбары нешта для яго памяняюць”, — сказаў суразмоўца.
На яго думку, гэтыя выбары для Лукашэнкі — “таксама рэпетыцыя перад 2025 годам”. “Г. зн. наколькі можна закруціць гайкі і правесці такую імітацыю выбараў, прызначыўшы сябе прэзідэнтам. Нездарма ж ён зрабіў заяву пра сваё кандыдацтва”, — патлумачыў сваю пазіцыю Вячорка.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка