Лукашэнка ўстанавіў асаблівы парадак атрымання прыбытку асобамі з “недружалюбных” дзяржаў
19 верасня, Позірк. Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 13 верасня № 285, устаноўлены асаблівы парадак атрымання прыбытку і дывідэндаў асобамі з замежных дзяржаў, якія “ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны”, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Юрыдычныя асобы Беларусі для выплаты прыбытку і (або) дывідэндаў такім удзельнікам павінны адкрыць у банках Беларусі спецыяльныя рахункі (рахункі рэзідэнтаў). Сродкі пералічваюцца з аднаго рахунку на іншы ў дзесяцідзённы тэрмін з дня звароту за іх выплатай.
Гэтыя сродкі могуць выкарыстоўвацца толькі на: фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі; пагашэнне запазычанасці па асобных крэдытах банкаў; размяшчэнне ў безадзыўныя банкаўскія ўклады на тэрмін не менш за год у банку, у якім адкрыты спецыяльны банкаўскі рахунак; іншыя мэты, “узгодненыя ўрадам з кіраўніком дзяржавы”. 6 красавіка 2022 года пастановай № 209 Савет міністраў зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”. Да іх прылічаны ўсе краіны ЕС, а таксама Новая Зеландыя, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікабрытанія (з Паўночнай Ірландыяй), ЗША, Чарнагорыя, Швейцарыя.

- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа час уборкі ўраджаю выяўлена больш за 10 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ верасні ў Беларусі прададзена на 2% больш новых легкавых аўтамабіляў, чым месяцам раней — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты на 2 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка