Большасць беларускіх франшыз распрацоўваецца для развіцця сеткі ў РФ— кіраўнік профільнай асацыяцыі
1 сакавіка, Позірк. У 2023 годзе ў Беларусі зарэгістравана 175 дагавораў франчайзінгу, што на 28% больш, чым годам раней, паведаміла ў інтэрв’ю “Эканамічнай газеце” старшыня Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі “Белфранчайзінг” Вольга Лявонцьева.
Пры гэтым яна адзначыла, што не ўсе фактычныя здзелкі праходзяць рэгістрацыю ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці: “Часам гэта выклікана розніцай у заканадаўстве, якое рэгулюе здзелкі [у розных краінах], часам — бестурботнасцю удзельнікаў здзелкі”.
Найбольшая колькасць зарэгістраваных дагавораў — гэта, як і раней, купля франшызы ў грамадскім харчаванні, у тым ліку кава-пойнты, і рознічным гандлі.
Попыт на набыццё франшызы летась у параўнанні з 2022 годзе, паводле звестак асацыяцыі, павялічыўся на 11%. Штогадовы рост колькасці зарэгістраваных дамоваў адзначаецца з 2015 года, удакладніла Лявонцьева.
“З прычыны знешняй сітуацыі апісаная тэндэнцыя захоўваецца: 40% франшыз на нашым рынку беларускія (упершыню з 2016 года), 38% — расійскія, 7% франшыз з іншых постсавецкіх краін, 5% — з Еўропы, яшчэ 10% — з ЗША, Азіі і з іншых тэрыторый”, — сказала кіраўнік аб’яднання.
Расія, паводле яе слоў, была і застаецца буйным рынкам, большая частка беларускіх франшыз распрацоўваецца з намерам развіваць сетку менавіта ў гэтай краіне, ёсць нямала паспяховых прыкладаў, у першую чаргу сярод франшыз магазінаў адзення, абутку, бялізны. Таксама гаворка ідзе аб пунктах выдачы заказаў, паштовых паслугах, сушы-барах, пякарнях.
У той жа час расійскія франшызы “разглядаюць нашу краіну для развіцця <…> сеткі” ва ўмовах, калі яны “абмежаваныя ў магчымасцях развівацца ў іншых краінах”, паведаміла Лявонцьева.
Агулам, паводле яе даных, замежных франшыз, якія працуюць на беларускім рынку, больш, чым беларускіх, якія выйшлі ў іншыя краіны.
Асноўнымі праблемамі развіцця франшыз у Беларусі яна назвала падбор персаналу, пошук памяшканняў, а таксама “недастатковую колькасць запытаў на куплю франшызы”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+