Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі развіццё двухбаковых стасункаў і міжнародны парадак дня

2 сакавіка, Позірк. “Актуальныя пытанні” двухбаковых стасункаў абмеркаваў 2 сакавіка з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы апошняга.
“Намечаныя перспектывы на бліжэйшую будучыню ў развіцці двухбаковых стасункаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што суразмоўцы “падвялі вынікі мерапрыемстваў і кантактаў на вышэйшым узроўні”, у тым ліку падчас студзеньскага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу і лютаўскіх “Гульняў будучыні” ў Казані.
Яны абмеркавалі “праблематыку ў працы” Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і іншых інтэграцыйных структур, а таксама “найбольш актуальныя міжнародныя тэмы і сітуацыю ў рэгіёне”, “перспектывы яе развіцця”.
На сайце Крамля паведамляецца, што Пуцін “яшчэ раз павіншаваў” Лукашэнку з “паспяховым правядзеннем 25 лютага” выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў.
“Падрабязна абмеркаваныя актуальныя пытанні далейшага развіцця дружалюбных расійска-беларускіх стасункаў, заснаваных на прынцыпах саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, а таксама ключавыя аспекты міжнароднай абстаноўкі”, — адзначыла прэс-служба прэзідэнта РФ.
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася амаль на 2 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка