Пракуратура запатрабавала правесці “паўторныя сацыяльныя расследаванні” ў дзвюх сем’ях Мастоўскага раёна
4 сакавіка, Позірк. Патрабаванне правесці “паўторныя сацыяльныя расследаванні” ў дзвюх сем’ях Мастоўскага раёна (Гродзенская вобласць) утрымліваецца ў прадстаўленні, якое раённы пракурор адрасаваў намесніку Мастоўскага райвыканкама.
Паводле інфармацыі прэс-службы Генеральнай пракуратуры, раней у абедзвюх сем’ях праводзілі “сацыяльныя расследаванні” ўстановы адукацыі, аднак адпаведнасці крытэрыям сацыяльна небяспечнага становішча (СНС) дзяцей выяўлена не было.
У адной з сем’яў пракурорскія работнікі паразмаўлялі з бацькам дзяцей 2008 і 2016 года нараджэння, які заявіў, што іх маці рэгулярна ўжывае спіртныя напоі. Прадстаўнікі нагляднага органа наведалі жанчыну на працы і знайшлі яе там п’янай.
Далейшая праверка паказала, што жанчына сапраўды злоўжывае алкаголем, утрыманнем дома і выхаваннем дзяцей займаўся выключна іх бацька.
Раённая пракуратура накіравала ў суд заяву аб абмежаванні ў дзеяздольнасці маці, якая п’е. Адметна, што ў 2014 годзе дзяўчынка 2008 г.н. ужо прызнавалася асобай, што мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
У іншай сям’і пракурорскія работнікі выявілі, што дзіця жыве ў антысанітарных умовах. Паведамляецца, што ў жылым памяшканні “абарваныя шпалеры, на падлозе пласты бруду, на кухні нямыты посуд, шмат смецця, у тым ліку пустых бутэлек ад спіртных напояў, у двары дома раскіданыя розныя прадметы”.
Міліцыя зафіксавала выпадак, калі пры малалетнім дзіцяці гаспадыня дома была п’яная (2,2 праміле). Аднак “сацыяльнае расследаванне” дашкольнай адукацыйнай установы адпаведнасці крытэрыям недабрабыту дзіцяці не выявіла.
29 лютага пракуратура Магілёўскай вобласці паведаміла, што суд Чавускага раёна прызнаў абмежавана дзеяздольнымі бацькоў чатырохгадовай дзяўчынкі, якія п’юць. Дзіцяці прысвоены статус асобы ў СНС. Пры вынятак дзяўчынкі з сям’і не паведамлялася, як і пра тое, хто стаў папячыцелем яе бацькоў.
Пракуратура актывізавала работу па выяўленні недабрабыту дзяцей у сем’ях на фоне трагедыі ў Оршы (Віцебская вобласць). Увечары 14 лютага ў кватэры аднаго з дамоў гэтага горада былі знойдзеныя целы чацвярых дзяцей з прыкметамі ўдушэння.
Следчы камітэт паведаміў, што да здарэння можа мець дачыненне 36-гадовая маці дзяцей, яе затрымалі. Была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства). 16 лютага жанчына памерла ў бальніцы. Падрабязнасці невядомыя.
У сям’і выхоўвалася шасцёра дзяцей, усе яны былі прызнаныя асобамі ў СНС. Пракуратура паведаміла, што “дасць прынцыповую прававую ацэнку ўсіх кампетэнтных службаў у частцы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у гэтай сям’і”.
Сістэма дзяржаўнай абароны і кантролю за дзецьмі ў Беларусі ўспрымаецца грамадскасцю неадназначна. У сувязі з забойствам бацькамі свайго трохгадовага дзіцяці ў Слуцку (Мінская вобласць) у кастрычніку 2023 года была распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла праца па прафілактыцы сямейнага недабрабыту.
Бацьку дзіцяці Аляксандру Таратуту вынеслі смяротны вырак, маці Анастасія Таратута прыгавораная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Бацькі сістэматычна катавалі дзіця, але сям’я не была прызнанай той, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У снежні 2023 года ў Беларусі змянілі правілы прызнання дзяцей асобамі ў СНС. У прыватнасці гэта распаўсюджана на дзяцей у сем’ях, дзе абодва бацькі афіцыйна не працаўладкаваныя.
У СНС маюць права ўключыць на падставе палітычнага пераследу: калі бацька быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за “прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі” (арт. 19.10 КаАП); “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць” (19.11); “незаконны выраб і (або) распаўсюд методык або іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў” (19.12).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка