Фемгрупа КР заклікала дэмакратычную супольнасць Беларусі “далучацца да ўмацавання гендарнай роўнасці”
8 сакавіка, Позірк. “Далучацца да ўмацавання гендарнай роўнасці праз магчымыя інструменты” заклікала “беларускую дэмакратычную супольнасць і ўсіх палітыкаў” фемінісцкая група Каардынацыйнай рады (КР) у звароце 8 сакавіка.
Неабходна “не проста сказаць “я за”, а быць ролевымі мадэлямі”, гаворыцца ў заяве.
“Грамадства не можа быць свабодным і дэмакратычным, пакуль у ім парушаюцца правы жанчын і іншых уразлівых груп. Перыяд трансфармацыі дае нам унікальную магчымасць пабудаваць інклюзіўную дэмакратыю”, — сцвярджае фемгруппа.
На думку прадстаўніц руху, “як і больш за 100 гадоў таму, 8 сакавіка сёння захоўвае сваю актуальнасць як дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і эмансіпацыю”.
“Мы б вельмі хацелі жыць у свеце, дзе няма гвалту і феміцыду, сістэмнай дыскрымінацыі і парушэння правоў, войнаў і канфліктаў, беднасці і няроўнасці, ад якіх пакутуюць жанчыны ва ўсім свеце кожны дзень і кожную хвіліну. Мы б вельмі хацелі жыць у свеце, дзе 8 сакавіка адзначаецца як гістарычны дзень з пэўным кантэкстам, які не мае дачынення да таго, што адбываецца сёння. Але, на жаль, гэта не так”, — адзначаецца ў звароце.
“Тут і цяпер”, звяртаюць увагу аўтары заявы, беларускі “падвяргаюцца сексуальнаму і гендарнаму гвалту розных формаў і гінуць ад яго”. Беларускія жанчыны “сядзяць у турмах у нечалавечых умовах, знаходзячыся пад пастаяннымі катаваннямі; зарабляюць на 30% менш мужчын і працуюць бясплатна прыкладна тры гадзіны ў дзень; застаюцца фінансава неабароненымі і пазбаўленыя эканамічных магчымасцяў, асабліва калі ў іх ёсць дзеці; пераадольваюць мноства бар’ераў, каб удзельнічаць у палітыцы, і на ўсіх узроўнях сутыкаюцца з сэксізмам там; з-за гендэрных стэрэатыпаў і прадузятасцяў вымушаныя прытрымлівацца чаканняў, якія не адпавядаюць іх патрэбам”.
Фемгрупа КР падкрэслівае, што правы жанчын і гендэрная роўнасць “важныя і рэлевантныя заўсёды і не бываюць другараднымі”. Праблемы дыскрымінацыі па гендэрнай прыкмеце “нельга вырашыць” пасля па-сапраўднаму сур’ёзных праблем”, паколькі гендэрная няроўнасць — і ёсць галоўная з іх”. “Гэтыя пытанні становяцца яшчэ больш актуальнымі ў часы катаклізмаў, няхай гэта будзе вайна, палітычныя рэпрэсіі або пандэміі, і ўзмацняюць дыскрымінацыю ў дачыненні да дзяўчынак і жанчын”, — удакладняецца ў тэксце заявы.
“Праца нашай групы і фракцыі, як і дзейнасць усёй беларускай фем/квір-супольнасці часта застаецца незаўважнай, ігнаруецца або пазначаецца як нязначная, хоць мы вядзем яе 24/7. І каб зрабіць гэтую дзейнасць больш бачнай, недастаткова толькі нашых намаганняў. Любая гендарная праблема — гэта палітычная праблема, якая патрабуе сістэмнага і комплекснага падыходу для яе развязання”, — гаворыцца ў звароце.
Фемгрупа з’явілася ў КР у жніўні 2020 года. Аб’ядноўвае актывістак і феміністак з мэтай прасоўвання гендарнай роўнасці ў палітыцы дэмакратычнай Беларусі.
Некалькі тысяч чалавек у Варшаве ўшанавалі памяць памерлай пасля згвалтавання беларускі
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка