Некалькі тысяч чалавек у Варшаве ўшанавалі памяць памерлай пасля згвалтавання беларускі

6 сакавіка, Позірк. Некалькі тысяч чалавек 6 сакавіка ў Варшаве ўзялі ўдзел ў акцыі “Яе звалі Ліза” памяці памерлай пасля згвалтавання беларускі Лізаветы.
Мітынг памяці адбыўся каля месца нападу на яе па адрасе Żurawia, 47. Затым удзельнікі прайшлі маўклівым маршам да цэнтральнай Плошчы Парадаў (Plac Defilad), дзе была арганізавана заключная частка акцыі.
Памяць загінулай ушанавалі беларусы, палякі, украінцы. Суарганізатарамі выступілі ініцыятывы і НДА з Беларусі і Ўкраіны, якія працуюць у Польшчы, а таксама мясцовыя грамадскія рухі.
“Яе звалі Ліза. Ёй было 25 год. У яе былі карыя вочы. І гэта амаль што ўсё, што я ведаю пра Лізу”, — сказала на мітынгу актывістка беларускага фемінісцкага руху Наста Базар.
Сярод агульнага яна пералічыла тое, што абедзьве яны беларускі, “былі вымушаныя бегчы” з краіны: “Але галоўнае, што нас аб’ядноўвае: і Ліза, і я — мы жанчыны. І, на жаль, тое, што нас яшчэ аб’ядноўвае, — гэта гвалт”.
“Ліза памерла ў цішыні, таму што яна не магла крычаць. Таму сёння мы будзем крычаць за яе. А потым мы пойдем у цішыні, каб паказаць, што не заўсёды маўчанне з’яўляецца згодай”, — падкрэсліла Базар.
Актывістка звярнулася да жанчын у Беларусі і за мяжой са словамі падтрымкі: “Вы ніколі не будзеце адны, таму што заўсёды будуць жанчыны, якія будуць вас ратаваць, якія будуць вам верыць і вас падтрымліваць”.
У адрас мужчын яна сказала: “Мы абараняемся, мы баімся, мы праяўляем смеласць, мы крычым, але мы не можам прыпыніць гвалт, таму што гвалт можна прыпыніць толькі адным спосабам — перастаць гвалціць. Калі ласка, з’яўляйцеся прыкладам для іншых мужчын, калі ласка, праяўляёце сваю пазіцыю, кажыце голасна, што гэта (гвалт. — “Позірк”.) недапушчальна”.
“Гэта ўсё пачынаецца з жартаў, з побытавага жыцця, на нашых з вамі кухнях”, — дадала Базар.
Калі мужчыны “дазваляюць быць побач дыскрымінацыі, сэксізму”, яны “дазваляюць быць гвалту”, лічыць актывістка.
“Мы ўсе хочам аднаго — каб кожная і кожны адчувалі сябе бяспечна”, — сказала яна на заканчэнне.

1 сакавіка грамадзянка Беларусі, якая 25 лютага зазнала згвалтаванне і спробу забойства ў цэнтры польскай сталіцы, памерла ў шпіталі.
Пасля нападу дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасць, увесь гэты час яна была падключаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі адной з варшаўскіх клінік.
Па справе аб нападзе затрыманы 23-гадовы мужчына. Ён арыштаваны на тры месяцы.
(Будзе дапоўнена.)
Абвешчаны збор на пахаванне беларускі, якая памерла ў Варшаве пасля згвалтавання


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

