ДзяржТБ назвала часовага паверанага ў справах Італіі ў Беларусі надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам (дапоўнена)
11 сакавіка, Позірк. Часовы павераны ў справах Італіі ў Беларусі (на сайце італьянскага пасольства значыцца як кіраўнік місіі) Тамаза П’етра Маркеджані быў названы ў праграме “Галоўны эфір” на канале “Беларусь 1” 10 сакавіка надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам краіны.
Інтэрв’ю з кіраўніком дыпмісіі было запісана падчас наведвання ім аднаго з матчаў Кубка Гагарына ў Мінску (мінулі 6 і 8 сакавіка).
Маркеджані адзначыў, што людзі ў Беларусі “любяць займацца спортам”, як і ў Італіі, дзяржава ўдзяляе гэтаму “вялікую ўвагу”.
Ён не адказаў на пытанне пра нібыта палітызаванасць і “несумленнасць” міжнароднага алімпійскага руху ў сувязі з адхіленнем хакейных зборных Расіі і Беларусі ад Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Італіі ў 2026 годзе, адзначыўшы толькі, што “надзея ёсць”.
Дыпламат падкрэсліў гасціннасць і практычнасць беларускага народа, а таксама важнасць развіцця двухбаковых адносін у сферы турызму, міжчалавечых кантактаў і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, асобна спыніўшыся на ўзаемадзеянні ў галіне сельскай гаспадаркі.
Кіраўнік місіі заявіў аб падтрымцы беларускіх імпарцёраў італьянскіх станкоў для вытворцаў мэблі, у прыватнасці, шляхам выдачы ім дзелавых віз, а таксама пастаўшчыкоў італьянскіх він, сыроў і іншых прадуктаў, паралельна адзначыўшы “высокую якасць” беларускай малочнай прадукцыі.
Аб прыбыцці Тамаза П’етра Маркеджані пасольства Італіі паведамляла 2 лістапада 2023 года. Дыпламат быў названы часовым павераным у справах, кіраўніком дыпмісіі, і, адпаведна, не мае даверчых грамат сваёй дзяржавы.
Пра тое, што Маркеджані прыбудзе ў статусе часовага паверанага і не будзе ўручаць даверчыя граматы, заявіў 17 кастрычніка мінулага года галоўны саветнік дэмлідэра Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Прынамсі такая дамоўленасць была з міністрам замежных спраў Італіі. <…> Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі”, — адзначыў ён у сваім тэлеграм-канале.
17 кастрычніка папярэдні кіраўнік італьянскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі (амбасадар) Марыа Бальдзі апублікаваў зварот, у якім паведаміў, што Маркеджані будзе “новым амбасадарам”.
Тамаза П’етра Маркеджані нарадзіўся ў Мілане ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў літаратурны факультэт Міланскага ўніверсітэта. На месца амбасадара ў Беларусі Маркеджані пераходзіць з пасады генеральнага консула Італіі ў Жэневе. У 2000–2004 гадах ён займаўся консульскай працай у Маскве, таксама працаваў у краінах Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы. Удастоены звання кавалера ордэна “За заслугі перад Рэспублікай”.
Пасля падзеяў 2020 года адзінай краінай ЕС, якая накіравала ў Беларусь пасла, з’яўляецца Венгрыя. Астатнія дзяржавы, у тым ліку Італія, абмяжоўваюцца ўзроўнем часовага паверанага ў справах.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка