Войскі тэраабароны разгорнуць ў Кармянскім і Рагачоўскім раёнах

13 сакавіка, Позірк. У Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці ў рамках комплекснай праверкі “будзе разгорнута тэрытарыяльная абарона”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктара Гулевіча.
“Сёння [старшыні Гомельскага аблвыканкама] было ўручана распараджэнне на праверку такога кампанента, які апрабуецца ў нас з мінулага года — гэта сілы народнага апалчэння”, — заявіў военачальнік.
Паводле яго слоў, досвед “спецыяльнай ваеннай аперацыі” (так прадстаўнікі рэжымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны) паказвае, што ў Беларусі “няма глыбокага тылу”. “У любой вобласці сілы і сродкі павінны забяспечыць спакой і парадак на нашай тэрыторыі”, — падкрэсліў Гулевіч.
Напярэдадні Мінабароны паведаміла, што першы этап комплекснай праверкі абласных органаў упраўлення тэраабароны пройдзе 12 сакавіка — 5 красавіка. Мэта праверкі заключаецца ў тым, каб вызначыць “ступень гатоўнасці раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў Гомельскай вобласці да фармавання тэрытарыяльных войскаў”, а таксама ацаніць “стан спраў” у пытанні іх прымянення.
Для камплектавання тэрытарыяльных войскаў з запасу плануецца прызваць да 200 ваеннаабавязаных.
6 сакавіка прайшла трэніроўка па кіраванні працэсам фармавання тэрытарыяльных войскаў Магілёўскай вобласці. У Віцебскай вобласці заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці тэрытарыяльных войскаў адбыліся 4 сакавіка. 27 лютага — 1 сакавіка камісія Генштаба правяла праверку органаў кіравання тэраабароны Мінска.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
3 чэрвеня 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка