На санаторый кіраўніцтва спраў Лукашэнкі ў Сочы пададзены пазоў — на працягу 12 гадоў ён не плаціў за электрычнасць

15 сакавіка, Позірк. 16 траўня ў Арбітражным судзе Краснадарскага краю будзе разгледжаны пазоў прадпрыемства “Сочыцяплоэнерга” да санаторыя Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі “Беларусь”, размешчанага ў гэтым курортным расійскім горадзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт электроннага судаводства РФ.
Як сцвярджаецца, здраўніца завінавацілася з 2011 да 2023 года за электраэнэргію 129,4 тыс. расійскіх рублёў. Пеня за гэты час дасягнула 156,8 тыс. рублёў, такім чынам, агульная сума, якую “Сочыцяплоэнерга” мае намер спагнаць з санаторыя, складае 286,2 тыс. рублёў (каля 3,12 тыс. долараў).
Кампетэнтнай расійскай кампаніяй “Курорт экспертыза” 17 чэрвеня 2019 года санаторыю “Беларусь” прысвоены ўзровень “тры зоркі”. У здраўніцы сем нумароў катэгорыі “апартаменты”, 12 — “люкс”, 225 — “першая катэгорыя”.
Побач з санаторыем размешчаная сочынская рэзідэнцыя Лукашэнкі, дзе ён спыняецца падчас візітаў у паўднёвыя рэгіёны Расіі.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

