Суд прызнаў памерлага 9 гадоў таму Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народа

18 сакавіка, Позірк. Вярхоўны суд 18 сакавіка прызнаў Уладзіміра Катрука (1921–2015) вінаватым паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд) без прызначэння пакарання, паведамляе прэс-служба ВС.
Судовае разбіральніцтва пачалося 8 лютага. У крымінальнай справе Катрука, паводле сцвярджэння беларускіх уладаў, 35 тамоў.
Згодна з інфармацыяй МЗС, улады Канады не адрэагавалі на запыт Беларусі аб выдачы Катрука.
Катрук нарадзіўся ў Паўночнай Букавіне на тэрыторыі Каралеўства Румынія (цяпер Чарнавіцкая вобласць Украіны). Яго імя называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе. У той час ён служыў у 118-м батальёне шуцманшафту.
Пасля Другой сусветнай вайны выехаў у Канаду, прыняў грамадзянства гэтай краіны. На год смерці лічыўся другім у спісе тых нацысцкіх ваенных злачынцаў, якія заставаліся ў жывых і адшукваюцца амерыканскім Цэнтрам Сымона Візенталя. Катрук адмаўляў удзел у ваенных злачынствах падчас Другой сусветнай вайны.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



