Мінск 18:58

Абмежаванне на наведванне лясоў уведзенае ў васьмі раёнах Беларусі

Фота: тэлеграм-канал Мінлясгаса

25 сакавіка, Позірк. У васьмі раёнах Беларусі ўведзенае абмежаванне на наведванне лясоў, вынікае з інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Брэсцкай вобласці абмежаванне дзейнічае ў Камянецкім раёне, Гродзенскай — у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім і Свіслацкім, Мінскай — у Дзяржынскім, Мінскім і Стаўбцоўскім.

Абмежаваны ўезд транспарту ў лес. Адпаведныя рашэнні прынятыя райвыканкамамі. Мера носіць часовы характар.

17 сакавіка паведамлялася, што з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося восем узгаранняў.

Падзяліцца: