У Вярхоўнай Радзе заклікалі дэмакратычныя краіны разарваць дыпадносіны з Беларуссю

26 сакавіка, Позірк. Разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю заклікала дэмакратычныя дзяржавы міжфракцыйнае аб’яднанне (МФА) Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь”.
У дакуменце, які апублікаваў у сваім тэлеграм-канале яе кіраўнік Аляксей Ганчарэнка 25 сакавіка, сказана, што Дзень Волі ў Беларусі “забаронены дыктатарскім рэжымам самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі”.
“Барацьба за Дзень Волі — важны крок у працэсе барацьбы за свабодную Беларусь, якая з’яўляецца імкненнем беларускага народа, і пастаянным страхам крывавага дыктатара пры ўладзе”, — гаворыцца ў заяве.
Аб’яднанне заклікала ўрады і парламенты сусветных дэмакратый падтрымаць барацьбу беларускага народа за сваю свабоду. На думку Ганчарэнкі, “калі Лукашэнку будуць судзіць у [Міжнародным крымінальным судзе] у Гаазе, беларускія гарады зноў адкрыта будуць святкаваць Дзень Волі з бел-чырвона-белай сімволікай”.
МФА было ўтворана 30 чэрвеня 2020 года, са слоў дэпутата, дзеля таго, каб “дапамагчы беларусам стварыць дэмакратычную, свабодную і сапраўды незалежную дзяржаву”. “Мы зробім усё магчымае, каб інфармаваць міжнародныя арганізацыі аб сітуацыі ў Беларусі, дапамагаць беларускім палітычным зняволеным і звычайным людзям выйсці на волю”, — адзначыў Ганчарэнка.
25 сакавіка прыхільнікі дэмакратычнай Беларусі адзначаюць Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Беларусі афіцыйна гэтага свята няма.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі ўнутры краіны прыводзяць да затрыманняў і судоў як мінімум па адміністрацыйных абвінавачваннях.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



