Рэгуляваць цэны на легкавыя аўтамабілі немэтазгодна, лічыць БАА

27 сакавіка, Позірк. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) лічыць мэтазгодным вывесці легкавыя аўто з-пад дзеяння пастановы Савета міністраў № 713 ад 19 кастрычніка 2022 года “Аб сістэме рэгулявання цэн”.
Спасылаючыся на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, БАА адзначыла на сваім сайце, што ў снежні 2023 года цэны на новыя легкавыя аўтамабілі ў гадавым выражэнні (да снежня 2022-га) выраслі на 5,57%, а ў лютым 2024-га — на 2,88%.
З улікам “афіцыйнага паказчыка інфляцыі”, заяўляе арганізацыя, “можна смела казаць не толькі пра стабілізацыю цэн, але і пра дэфляцыю на рынку новых легкавых аўтамабіляў — у наяўнасці трэнд зніжэння цэн”.
“У апошнія гады дамінуючае становішча на рынку продажу новых легкавых аўтамабіляў займае айчынны вытворца “Белджы”, – патлумачыла БАА прычыны сітуацыі, якая склалася. — Ва ўмовах, калі кантроль за цэнамі на прадукцыю айчыннага вытворцы ажыццяўляе дзяржава з дапамогай уладальніцкага нагляду ў асобе Мінпрама, іншыя гульцы (афіцыйныя аўтадылеры) ва ўмовах здаровай канкурэнцыі так ці інакш выбудоўваюць сваю цэнаваю палітыку з аглядкай на лідара рынку”.
У такіх умовах, падкрэсліла асацыяцыя, востра стаіць пытанне пра “мэтазгоднасць цэнавага рэгулявання аўтамабільнага рынку” нормамі згаданай пастановы ўрада. “Пастанова № 713 істотна ўскладніла працу суб’ектаў гаспадарання ў аўтамабільнай сферы, — гаворыцца ў паведамленні. — Рэгуляванне, прынятае для шырокай гамы спажывецкіх тавараў (найперш харчовых), аўтаматычна распаўсюдзілася і на легкавыя аўтамабілі”.
Праз дзеянне гэтага дакумента, адзначае БАА, беларускі аўтабізнес “пазбавіўся традыцыйных у сусветнай практыцы інструментаў стымулявання аўтамабільных продажаў — перастала належным чынам працаваць сістэма аўтабонусаў (стымулюючых выплат), зарэгуляваны аўталізінг і магчымасці рэкламы, выпалі інструменты кантролю стандартаў абслугоўвання кліентаў і ў цэлым якасці продажаў з боку брэндатрымальнікаў”.
Акрамя таго, “аўтадылерам давялося істотна перабудоўваць свае ўнутраныя працэдуры”, а таксама “працэсы ў частцы афармлення дакументацыі ў мэтах арганізацыі працы ў новых умовах”.
Паводле даных БАА, у лютым 2024 года ў Беларусі прададзена 2.699 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў. Аўтарынак у гадавым выразе вырас на 38%.
За 2023 год члены БАА прадалі ў краіне 21.761 легкавы аўтамабіль і 3.647 лёгкіх камерцыйных аўто, заявіў на прэс-канферэнцыі 30 студзеня ў Мінску дырэктар “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота. Рэалізоўвалася 78 мадэляў — на 64 менш (-45,1%), чым у 2022-м (142). Колькасць прадстаўленых марак таксама скарацілася — да 20 (у 2022 іх налічвалася 28; -28,6%).
Па выніках 2022 года дылеры прадалі ў Беларусі 14.843 легкавыя аўтамабілі. Лідзіравалі Geely (4.355), Lada (3.782) і Kia (1.462). У 2021-м было рэалізавана 46.837 легкавых аўто, 2020-м — 53.537, 2019-м — 64.504.

Белстат: Цэны ў лютым выраслі на 0,9%, за 12 месяцаў — на 5,6%
БАА: Імпарт легкавых аўтамабіляў па ўсіх каналах паставак склаў не менш за 100 тыс. адзінак
- ПалітыкаКДБ апячатаў дзверы мінскай кватэры беларускага фотажурналіста ВерацінскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка