41-гадовы беларус затрыманы пры спробе ўвозу з Літвы цыгарэт з марыхуанай

20 ліпеня, Позірк. Аб затрыманні грамадзяніна Беларусі пры спробе ўвозу з Літвы двух самаробных цыгарэт з марыхуанай паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Мужчына затрыманы ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), ён вяртаўся ў Беларусь з жонкай на аўтамабілі “Інфініці”.
“На магчымую наяўнасць у 41-гадовага мужчыны наркотыкаў указаў сваімі паводзінамі службовы сабака”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры аглядзе сумкі грамадзяніна мытнікі “вынялі пачак з цыгарэтамі, у якім і былі схаваныя дзве самакруткі з тытунём, якія маюць ярка зялёныя ўкрапванні рэчыва расліннага паходжання”, адзначае ведамства.
Экспертыза ўстанавіла, што “расліннае рэчыва з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай”.
“Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачатая крымінальная справа па прыкметах здзяйснення злачынства паводле ч. 1 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў). Санкцыяй артыкула прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў”, — паведамляе ДМК.
Паводле звестак ДМК, у 2024 годзе канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год. Зафіксавана 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым у 2023-м.
У 2024 годзе з незаконнага абароту было канфіскавана амаль дзве тоны наркотыкаў, псіхатропаў і іх прэкурсораў. Канфіскаваная колькасць наркотыкаў у два разы большая, чым годам раней, паведаміў у лютым міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Раней ён заявіў, што ў 2023 годзе было канфіскавана больш за тону наркотыкаў, што амаль у 6 разоў больш, чым у 2022-м.
Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў Варшаве ў захоўванні марыхуаны

- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка


