Мытня раскрыла схему пастаўкі ў Беларусь тэхнікі без выплаты пошлін

19 ліпеня, Позірк. Раскрытая схема пастаўкі ў Беларусь тэхнікі без выплаты пошлін, вынікае з апублікаванага 19 ліпеня паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што супрацоўнікі Аператыўнай і Брэсцкай мытняў выявілі групу асоб, якая для ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў арганізавала “перамяшчэнне пад выглядам тавараў для асабістага карыстання некалькіх тысяч адзінак рознай бытавой і электроннай тэхнікі”.
“У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветленая незаконная схема, якую прымянілі зламыснікі — на польскім баку тавары раздавалі асобнымі адзінкамі фізічным асобам, якія і ўвозілі іх бяспошлінна нібыта для асабістых патрэбаў, — гаворыцца ў паведамленні. — На тэрыторыі Беларусі тавары забіралі арганізатары схемы, каб у далейшым рэалізоўваць праз інтэрнэт-крамы”.
Паводле інфармацыі ведамства, на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна мытнікі выявілі склады, дзе акумулявалася ўвезеная такім чынам тэхніка. У іх знайшлі каля 3 тыс. непрададзеных тавараў, у прыватнасці “духавыя шафы, варачныя панэлі, посудамыйныя машыны, кавамашыны, аэрагрылі, пыласосы, акустычныя калонкі, мыйкі высокага ціску, электрасамакаты, электраінструменты” ды інш. Агульны кошт выяўленых тавараў — звыш 2 млн рублёў (больш за 680 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка).
“Уся тэхніка канфіскаваная, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы па вызначэнні іншых датычных асоб”, — заявіў мытны камітэт.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+