Улады Прымор’я назвалі “вялікай радасцю” чаканае адкрыццё ва Уладзівастоку генконсульства Беларусі

5 красавіка, Позірк. Генеральнае консульства Беларусі плануецца адкрыць у адміністрацыйным цэнтры Прыморскага краю Уладзівастоку, паведамляюць беларускія і расийскія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на губернатара гэтага рэгіёну РФ Алега Кажамяку.
Паводле яго слоў, “намер адкрыць тут, ва Уладзівастоку, генеральнае консульства замест аддзялення пасольства” з’яўляецца для ўладаў Прымор’я “вялікай радасцю”, гэта “дадасць магчымасцяў і будзе знакавай падзеяй”.
4 красавіка Кажамяка заявіў, што за апошнія пяць гадоў тавараабарот Прыморскага краю і Беларусі павялічыўся ў 22 разы.
Раней паведамлялася, што не пазней за 1 ліпеня 2024 года ў Растове-на-Доне будзе адкрытае генеральнае консульства Беларусі.
У консульскую акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, Крым і часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Анансавалася таксама адкрыццё да 1 студзеня 2024 года аддзялення пасольства Беларусі ў Краснадары — адным з найбуйнейшых гарадоў поўдня Расіі, дзе пражывае больш за мільён чалавек.
Зараз аддзяленні пасольства Беларусі ў РФ працуюць у Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Новасібірску, Растове-на-Доне, Смаленску, Уфе, Екацярынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Уладзівастоку.
30 чэрвеня 2023 года генконсульства Беларусі адкрылася ў Санкт-Пецярбургу.
За пяць гадоў тавараабарот Беларусі і Прымор'я павялічыўся ў 22 разы — губернатар Кажамяка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


