Лукашэнка ўхваліў перамовы па пагадненні аб паветраных зносінах з Венесуэлай
5 красавіка, Позірк. У якасці асновы для правядзення перамоў зацверджаны праект міжурадавага пагаднення з Венесуэлай аб паветраных зносінах, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Гэта вызначана ўказам ад 5 красавіка № 138.
На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.
Аб тым, што ў Беларусі выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры “для арганізацыі падпісання міжнародных дагавораў аб паветраных зносінах з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі”, было заяўлена ў лютым на выніковай калегіі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі Мінтранса, у 2023 годзе самалёты нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” на рэгулярнай аснове ляталі ў 20 аэрапортаў дзесяці дзяржаў (адкрыта два новыя напрамкі з Мінска — Дэлі і Мурманск).
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза. У Беларусь і праз яе тэрыторыю не лятаюць паветраныя судны еўрапейскіх авіякампаній.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак. З 7 снежня 2023 года яны былі працягнутыя яшчэ на 180 дзён.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША.
28 лістапада мінулага года Лукашэнка заявіў, што варта правесці “рэвізію ўсіх праектаў” Беларусі і Венесуэлы, “выключыўшы ўсё неактуальнае і дадаўшы пры неабходнасці новыя напрамкі і сферы супрацоўніцтва і тым самым абнавіць тую дарожную карту, якая была вызначана раней”. Падобную заяву ён рабіў і раней.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка