Генеральнаму сакратару ААН перададзена асабістае пасланне Лукашэнку

9 красавіка, Позірк. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў сустрэўся 8 красавіка з генеральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, “адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і ААН”.
Падчас сустрэчы генсаку было перададзена асабістае пасланне Аляксандра Лукашэнкі з “падзякай за прызначэнне пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі”.
Гутэрыш 28 сакавіка прызначыў на гэтую пасаду прадстаўніка Азербайджана Расула Багірава.
Паводле інфармацыі прэс-службы сусветнай арганізацыі, прызначэнне ўзгоднена з беларускім урадам. Багіраў прыступіў да працы 29 сакавіка.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



