Касманаўтка Васілеўская павінна вярнуцца ў Мінск 11 красавіка

10 красавіка, Позірк. Першая ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўтка Марына Васілеўская павінна прыбыць у Мінск 11 красавіка, паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 красавіка ў Мінску галоўны навуковы сакратар Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Васіль Гурскі.
“На гэты момант стан яе здароўя знаходзіцца ў норме. <…> Аднаўленне праходзіць у адпаведнасці з адмысловай праграмай. Ніякіх асаблівых адхіленняў няма”, — паведаміў ён.
Паводле слоў прадстаўніка НАН, сёлета Міжнародны дзень касманаўтыкі (12 красавіка) для Беларусі будзе “асабліва ўрачыстым”.
Пасля некалькіх пераносаў запуску, а таксама скасаванага з тэхнічных прычын старту 21 сакавіка Васілеўская адправілася на Міжнародную касмічную станцыю 23 сакавіка — разам з камандзірам экіпажа Алегам Навіцкім (РФ, ураджэнец Беларусі) і астранаўткай НАСА Трэйсі Дайсан (ЗША).
Васілеўская і Навіцкі прабылі на арбіце 14 сутак (з іх 12 на Міжнароднай касмічнай станцыі) і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка.
Бортправадніца авіякампаніі “Белавія” Марына Васілеўская была прызначаная членам экспедыцыі наведвання касмічнай станцыі 29 траўня 2023 года. Яе дублёрам стала дзіцячы хірург Анастасія Лянкова. Усяго ад Беларусі на палёт у космас прэтэндавала шэсць жанчын.
З нябёсаў на зямлю. Якую ролю будзе цяпер адыгрываць першая беларуская касманаўтка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



