Лукашэнка лічыць немагчымым мірны працэс ва Украіне без удзелу Расіі
12 красавіка, Позірк. Без удзелу Расіі не можа быць мірнага працэсу ва Украіне, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка ў Маскве на перагаворах з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
“Калі яны хочуць у Швейцарыі (яны ж гэта называюць мірнай канферэнцыяй) без нас казаць пра мір ва Украіне, бог з імі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што яны могуць там дамовіцца толькі як узмацніць эскалацыю гэтага канфлікту. Без Расіі які можа быць мірны там працэс? Ня можа быць мірнага працэсу”.
“Пра што з імі можна размаўляць, калі яны спрабуюць там сабраць сто з лішнім дзяржаў і нешта там нам прадыктаваць ці нахіліць нас? Гэта ж не прапанова да мірных перамоваў”, — сказаў палітык, які адкрыта падтрымлівае РФ у развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
Заявіўшы, што “сёння маецца усё для перамоў пра мір” ва Украіне, Лукашэнка падтрымаў “пазіцыю цяперашняга расійскага кіраўніцтва <…> па мірным працэсе ў гэтым канфлікце”.
“Таму ўкраінцы, асабліва насельніцтва, павінны ведаць, што гэта ад нас не залежыць. Мяч, груба кажучы, на баку”, – адзначыў ён, падкрэсліўшы, што размаўляць пра мір павінны захацець “за акіянам”.
Пры гэтым Лукашэнка ў чарговы паўтарыў расійскі прапагандысцкі міф пра тое, што Захад забараніў Кіеву працягваць распачатыя на пачатку вайны перамовы і загадаў “ваяваць да апошняга ўкраінца”.
“Таму ў гэтым выпадку абсалютна падтрымліваю мірны працэс, ад якога Расія ніколі не адмаўлялася і сёння ў тым ліку. Калі мы нейкую ролю ў гэтым можам адыграць, вы ведаеце нашыя магчымасці. Мы заўсёды будзем побач і будзем дзейнічаць у адным ключы з вамі”, — заявіў ён Пуціну.
У Швейцарыі 15—16 чэрвеня пройдзе саміт па ўрэгуляванні ваеннага канфлікту ва Украіне. Сустрэча, на якую не запрошаныя прадстаўнікі Масквы, скіравана на выпрацоўку дарожнай карты ўдзелу Расіі ў мірным працэсе. Разам з тым урад прымаючага боку выказаў надзею на тое, што РФ змогуць калі-небудзь далучыцца да абмеркавання ўрэгулявання сітуацыі.
Пра планы правесці глабальны мірны саміт у сярэдзіне студзеня заявілі прэзідэнт Швейцарыі Віёла Амхерд і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі.
Прадугледжваецца, што гэтая падзея пройдзе ў тым жа фармаце, што і папярэднія канферэнцыі па мірным ўрэгуляванні вайны, якія прайшлі ў 2023 годзе ў Даніі, Саудаўскай Аравіі і Мальце, а таксама 14 студзеня 2024 года ў швейцарскім Давосе.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства