Прадстаўнікі МУС заявілі на “Гродна Азоце” аб недапушчальнасці падпіскі на “экстрэмісцкія” рэсурсы

14 красавіка, Позірк. “Дзеючая падпіска на “экстрэмісцкія” рэсурсы” застаецца распаўсюджаным “правапарушэннем”, заявілі прадстаўнікі УУС Кастрычніцкага раёна Гродна падчас аператыўнай нарады на прадпрыемстве “Гродна Азот”.
Паводле слоў супрацоўнікаў МУС, паведамляе прэс-служба прадпрыемства, “наборы інструментаў і тэхналогій”, якімі валодаюць спецыялісты адпаведных ведамстваў, “здольныя з дакладнасцю ўстанавіць час апошняй актыўнасці і асобу ўладальніка профілю”.
Таму, адзначылі прадстаўнікі міліцыі, штраф да 30 базавых велічынь і канфіскацыя тэлефона — гэта адказнасць самога падпісчыка.
Работнікам “Гродна Азота”, каб не стаць “ахвярай уласнай непамятлівасці”, рэкамендавана “кантраляваць сваю стужку сяброў і супольнасцяў, аднавіць доступ да закінутых, але па-ранейшаму асабістых акаўнтаў, надзейна захоўваць паролі”.
У верасні 2023 года паведамлялася, што на “Гродна Азоце” не спыняюцца затрыманні — сілавікі забіраюць супрацоўнікаў з працоўных месцаў і вязуць у кайданках.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рабочыя прадпрыемства масава падтрымалі пратэстны рух і заклікі да нацыянальнага страйку. Многія былі затрыманыя, паведамлялася аб збіцці некаторых супрацоўнікамі МУС.
Шэраг былых работнікаў “Гродна Азота” знаходзіцца ў няволі па палітычна матываваных прысудах, прызнаныя палітвязнямі.
“Гродна Азот” знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



