Падпісаны ўказ аб рэалізацыі сумеснага з РФ касмічнага праекта

15 красавіка, Позірк. Указ № 150 “Аб Беларускай касмічнай сістэме дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі”, падпісаў 15 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведаміла яго прэс-служба.
Дакументам прадугледжваецца “рэалізацыя ў 2024–2028 гадах сумеснага беларуска-расійскага праекта па развіцці беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі”, пасля завяршэння якога “прадугледжваецца запуск беларуска-расійскага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага раздзялення з тэрмінам актыўнага існавання на арбіце не менш за сем гадоў”.
11 красавіка на перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, Лукашэнка заявіў: “Мы хочам з расіянамі на працягу будучыні і, можа, праз два гады закінуць на арбіту новы спадарожнік з дазвольнай магчымасцю 25 сантыметраў”.
Агучаная ім інфармацыя не супадае з тым, што раней заяўлялі профільныя спецыялісты, і тым, што ў выніку агучана прэс-службай.
У прыватнасці, у студзені гэтага года старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін паведаміў, што касмічны апарат з распазнавальнай здольнасцю 0,35 м (35 см) папярэдне плануецца адправіць на арбіту ў 2028 годзе.
Запуск першага беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі ў 2006 годзе аказаўся няўдалым. У 2012 годзе запушчаны другі апарат (БелКА-2).
Пры падтрымцы РФ першы беларускі касманаўт Марына Васілеўская здзейсніла палёт на МКС з 23 сакавіка па 6 красавіка.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
