У беларускую кватэру праваабаронцы Леаніда Судаленкі ноччу прыходзілі сілавікі

16 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі МУС у ноч на 16 красавіка прыходзілі ў беларускую кватэру праваабаронцы Леаніда Судаленкі, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Правабаронца апублікаваў фота з Еўрапейскага парламенту і напісаў, што “каля гадзіны ночы” ў кватэру яго сям’і “грукаўся маёр міліцыі”.
“Шукаюць нават ноччу, непакояцца… Гэтым здымкам падказваю маёру і астатнім выканаўцам рэпрэсій, дзе мяне шукаць. Я тут, каб дакументаваць катаванні, каб расказваць, у якіх умовах вы трымаеце беларускіх палітвязняў-закладнікаў. Як нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выжывае ў адзіночнай камеры ШІЗА. Не губляйце марна час, вярнуся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю. А пакуль — мы памятаем!” — напісаў былы палітвязень.
Ён быў затрыманы 18 студзеня 2021 года і абвінавачаны ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў праваабаронцу да трох гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
4 сакавіка Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Судаленкі. Заяўлялася, што спецвытворчасць распачатая паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
8 красавіка СК паведаміў аб заканчэнні расследавання справы гомельскага праваабаронцы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка