Мінскія падаткавікі анансавалі праверку амаль 400 прыватных стаматалагічных клінік
16 красавіка, Позірк. Мінскае ўпраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) анансавала праверку недзяржаўных стаматалагічных клінік.
Як паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале ўпраўлення, “першы аператыўны аддзел прыступіў да папярэдняга аналізу недзяржаўнага сектара гэтай сферы, усяго ў фокусе нашай увагі 387 ліцэнзіятаў”.
Сцвярджаецца, што па выніках “папярэдняга аналізу” ведамства выявіць суб’екты, “у дзейнасці якіх будуць устаноўленыя негатыўныя адхіленні”, іх падвергнуць “паглыбленаму аналізу”.
З 1 лістапада 2023 года ў Беларусі дзейнічае рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг. Рашэнне было прынятае ў мэтах “павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва”.
Пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя, рэктар Белдзяржмедуніверсітэта Сяргей Рубніковіч паведаміў 21 лістапада 2023 года, што рэгуляванне цэн у гэтай галіне медыцынскай дапамогі ўведзена з улікам распрацаваных “новых нормаў часу і расходных матэрыялаў”.
“Наступны крок — рэгламентацыя гранічных тарыфаў на паслугі. На дадзены момант створаны цэлы комплекс гранічных тарыфаў. Калі кошты раней рэгуляваліся толькі на артапедычную стаматалогію, зубатэхнічную і прамянёвую дыягностыку, то <…> цяпер вызначаныя справядлівыя цэны на ўсе віды паслуг”, — сказаў прадстаўнік Мінздароўя.
Начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці ведамства Дзмітрый Калістратаў у сваю чаргу паведаміў пра факты “неабгрунтаванага завышэння цэн на стаматалагічныя паслугі, неабгрунтаванага атрымання даходаў і вываду гэтых сродкаў за межы рэспублікі”.
7 лютага 2024 года галоўны ўрач установы “Універсітэцкая стаматалагічная клініка” Аксана Корзун адзначыла, што зніжэнне тарыфаў на “пэўныя віды стаматалагічных паслуг” не павінна было “аўтаматычна” прывесці да іх прапарцыйнага патаннення.
Паводле яе слоў, пасля 13 снежня 2023 года, калі ўступіла ў сілу пастанова Мінздароўя № 170 “Аб устанаўленні гранічных максімальных тарыфаў на стаматалагічныя паслугі”, знізіўся кошт толькі працы стаматолагаў, тады як у “выніковым чэку закладзеныя, напрыклад, такія паказчыкі, як цана расходных матэрыялаў”. Яна, сказала Корзун, не змянілася, таму не адпавядае рэчаіснасці “распаўсюджаная СМІ інфармацыя аб рэзкім росце коштаў” пасля ўступлення ў сілу пастановы Мінздароўя, якая ўстанаўлівае нормы часу і расходу матэрыялаў.
Лекар адзначыла, што 9 лютага пачынае працу камісія Міністэрства аховы здароўя, якая “павінна выпрацаваць падыходы ў дачыненні да цэнаўтварэння” ў галіне.
19 лютага міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў заявіў, што перад ведамствам стаіць задача вырашыць праблему разбежкі цаны паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных цэнтрах “па ўсіх кампанентах аказваемай дапамогі, пачынаючы ад стаматалогіі і заканчваючы УГД”.
5 сакавіка кіраўнік урада Раман Галоўчанка заявіў, што новае рэгуляванне на стаматалагічныя паслугі, “уведзенае яшчэ папярэднім міністрам”, “па інфармацыі, якая паступае з месцаў, патрэбнага эфекту не дало пакуль”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка