Зніжэнне тарыфаў на стаматалагічныя паслугі не павінна было зрабіць іх больш таннымі — галоўны ўрач дзяржклінікі

7 лютага, Позірк. Зніжэнне тарыфаў на “пэўныя віды стаматалагічных паслуг” не павінна было “аўтаматычна” прывесці да іх прапарцыйнага патаннення. Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 7 лютага галоўны ўрач ДУ “Універсітэцкая стаматалагічная клініка” Аксана Корзун.
Паводле яе слоў, пасля 13 снежня 2023 года, калі ўступіла ў сілу пастанова № 170 Міністэрства аховы здароўя “Аб устанаўленні гранічных максімальных тарыфаў на стаматалагічныя паслугі”, знізіўся кошт толькі працы стаматолагаў, тады як у “выніковым чэку закладзеныя, напрыклад, такія паказчыкі, як кошт расходных матэрыялаў”. Ён, сказала Корзун, не змяніўся, таму не адпавядае рэчаіснасці “распаўсюджаная СМІ інфармацыя аб рэзкім росце цэн” пасля ўступлення ў сілу пастановы Мінздароўя, якая ўстанаўлівае нормы часу і расходу матэрыялаў.
Лекар адзначыла, што 9 лютага пачынае працу камісія Міністэрства аховы здароўя, якая “павінна выпрацаваць падыходы ў дачыненні да цэнаўтварэння” ў галіне.
Згаданая вышэй пастанова № 170 уступіла ў сілу 13 снежня 2023 года. Нягледзячы на тое, што пералік паслуг, якія рэгулююцца дадзенай пастановай, займае 19 старонак, на практыцы рэалізацыя гэтага нарматыўнага акта не прывяла да значнага патаннення паслуг стаматолагаў ў прыватных медцэнтрах, як гэта анансавала ведамства.
Паводле інфармацыі саміх медцэнтраў, гэта адбылося ў асноўным таму, што зніжэнне тарыфаў на стаматалагічныя паслугі ў значнай ступені “кампенсавалася” аб’ектыўным ростам цэн на імпартныя расходныя матэрыялы, даданнем да выніковага чэку новых медычных дзеянняў, уключаючы прадугледжаныя пастановамі Мінздароўя, а таксама некаторымі іншымі фактарамі.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

