Вайскоўцы навялі пантонную пераправу на Дняпры пад Магілёвам

17 красавіка, Позірк. Плывучую пантонную пераправу, здольную перамяшчаць грузы вагой да 60 тон, навялі 17 красавіка на беразе Дняпра пад Магілёвам вайскоўцы пантонна-маставога батальёна 188-й інжынергай брыгады (месца дыслакацыі — вайсковы гарадок Пашкова ў Магілёўскім раёне).
Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны, гэта было зроблена ў рамках вучэнняў, падчас якіх выконваліся “нарматывы па скіданні звяна, зборцы паромаў і выгрузцы катара на ваду”. Вайскоўцы трэніраваліся наводзіць пераправы розных тыпаў.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, перад навядзеннем паромнай пераправы вадалазы інжынернай брыгады разведалі водную перашкоду, у прыватнасці “замералі глыбіню, вывучылі цячэнне, агледзелі дно вадаёма і рэльеф берагавой лініі”.
Актыўная дзейнасць вайскоўцаў па навядзенні пантонных перапраў у Беларусі адзначалася напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года.
На Прыпяці, за 4 км ад украінскай мяжы, пераправа ўзводзілася двойчы з інтэрвалам у некалькі дзён, паведамляў партал focus.ua. Першы раз гэта фармальна было зроблена падчас праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы ў рамках вучэнняў “Саюзная рашучасць”. Паўторна пераправу навялі ўжо пасля завяршэння вучэнняў, Мінабароны гэта вытлумачыла “абвастрэннем сітуацыі на Данбасе”.
Расійскія войскі, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі пасля вучэнняў, удзельнічалі ва ўварванні ва Украіну.
У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на пачатку вайны ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў.
Мінабароны заканчвае праверку боегатоўнасці

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
