У Латвіі могуць забараніць куплю тавараў з Беларусі і РФ па дзяржзаказе
18 красавіка, Позірк. Законапраект аб забароне тавараў і паслуг з Беларусі і Расіі пры ажыццяўленні дзяржзакупак магу прыняць у Латвіі, паведаміў аб’яднаны партал навінаў Латвійскага радыё і тэлебачання (LSM).
Адзначаецца, што папраўкі да законаў аб публічных закупках і аб закупках пастаўшчыкоў грамадскіх паслуг Сейм перадаў сваёй бюджэтна-фінансавай камісіі.
Папраўкі складаюцца з аднаго артыкула. У ім гаворыцца, што заказчык, рыхтуючы закупку, “высоўвае патрабаванне да прэтэндэнтаў забяспечыць, каб пры выкананні замовы не выкарыстоўваліся тавары і паслугі з Расеі і Беларусі”. Мяркуецца, што абмежаванне ўступіць у сілу 1 студзеня 2025 года.
Законапраект прапанаваны дэпутатамі ад партыі Нацыянальнае аб’яднанне, якія раней выступалі за забарону руху па латвійскіх дарогах аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
Раней LSM анансаваў увядзенне з 8 сакавіка забароны на ўвоз у краіну гародніны, садавіны і некаторай іншай сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. Мера была ўведзена ў дзеянне.
Гл. таксама:
Прэм’ер Латвіі заявіла аб падрыхтоўцы новых санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка