У Латвіі могуць забараніць куплю тавараў з Беларусі і РФ па дзяржзаказе

18 красавіка, Позірк. Законапраект аб забароне тавараў і паслуг з Беларусі і Расіі пры ажыццяўленні дзяржзакупак магу прыняць у Латвіі, паведаміў аб’яднаны партал навінаў Латвійскага радыё і тэлебачання (LSM).
Адзначаецца, што папраўкі да законаў аб публічных закупках і аб закупках пастаўшчыкоў грамадскіх паслуг Сейм перадаў сваёй бюджэтна-фінансавай камісіі.
Папраўкі складаюцца з аднаго артыкула. У ім гаворыцца, што заказчык, рыхтуючы закупку, “высоўвае патрабаванне да прэтэндэнтаў забяспечыць, каб пры выкананні замовы не выкарыстоўваліся тавары і паслугі з Расіі і Беларусі”. Мяркуецца, што абмежаванне набудзе моц 1 студзеня 2025 года.
Законапраект прапанаваны дэпутатамі ад партыі Нацыянальнае аб’яднанне, якія раней выступалі за забарону руху па латвійскіх дарогах аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
Раней LSM анансаваў увядзенне з 8 сакавіка забароны на ўвоз у краіну гародніны, садавіны і некаторай іншай сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. Мера была ўведзена ў дзеянне.
Гл. таксама:
Прэм’ер Латвіі заявіла аб падрыхтоўцы новых санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 35% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



