Новая пагранзастава з’явіцца ў Камарыне на мяжы з Украінай

25 красавіка, Позірк. Новая пагранічная застава з’явіцца ў гарадскім пасёлку Камарын (Брагінскі раён Гомельскай вобласці), які знаходзіцца ў 300 м ад мяжы з Чарнігаўскай вобласцю Украіны, вынікае з інфармацыі выдання “Флагшток“.
Медыя спасылаецца на абвешчаны абласным упраўленнем капітальнага будаўніцтва тэндар на паслугі па маніторынгу цэн і тарыфаў пры будаўніцтве комплексу пагранічнай заставы ў згаданым населеным пункце. Цяпер у Камарыне знаходзіцца пункт пропуску, які, як і іншыя аналагічныя аб’екты на мяжы з Украінай, перастаў працаваць пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ у лютым 2022 года, мост праз Днепр у гэтым раёне разбураны.
Адзначаецца, што аб’ект у Камарыне стане сёмай пагранзаставай у Гомельскай вобласці, створанай ад пачатку вайны. Выданне нагадала, што новыя заставы будуюць і ў Брэсцкай вобласці, якая таксама мяжуе з Украінай.
14 сакавіка на адкрыцці ў Мазырскім раёне заставы “Баравое” на мяжы з Украінай старшыня аблвыканкама Іван Крупко паведаміў, што на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2024 годзе ўвядуць у строй дзве новыя пагранзаставы, яшчэ адну рэканструююць. Іх месцазнаходжанне ён не назваў.
Працягласць мяжы паміж Беларуссю і Украінай складае 1.084,2 км, з іх 758,3 км на сухапутным участку, 325,9 км — па рэках Днепр, Сож і Прыпяць, каля 120 км — у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. На пачатку вайны расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку з боку Беларусі. Пасля таго, як захопнікі былі выгнаныя з паўночнай часткі Украіны, вайскоўцы пачалі мінаваць тэрыторыю, якая прымыкае да беларускай мяжы, узводзіць абарончыя збудаванні. Працэс ідзе дагэтуль.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка