“Кошт урада”: Рост цэн у Беларусі істотна вышэйшы за даныя Белстата
1 траўня, Позірк. “Мала якія паказчыкі ў эканоміцы адрозніваюцца такім упэўненым і пастаянным ростам”, як даныя аб сабраных сродках на суботніках, гаворыцца ў аглядзе экспертаў праекта “Кошт урада”.
Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі 20 красавіка. Паводле звестак уладаў, у ім узялі ўдзел 2,35 млн чалавек, сабрана 15 млн 842,6 тыс. рублёў (6,7 на аднаго ўдзельніка).
“Калі ўлічыць, што колькасць “добраахвотнікаў”, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, засталася на тым жа ўзроўні, то выходзіць, што ў бягучым годзе сярэдні чэк на суботнік пацяжэў на 15%”, — звяртаюць увагу эксперты.
У 2020 годзе на суботніку было сабрана 8,7 млн рублёў (у сярэднім 3,8 рубля на аднаго ўдзельніка), 2021-м — 10,4 млн (4,4), 2022-м — 11,8 млн (4,9), 2023-м — 14 млн (5,9).
Гэтыя даныя, на думку праекта “Кошт урада”, сведчаць аб тым, што “да інфляцыі ў Беларусі схільная нават бясплатная праца”. “Гэта той выпадак, які ўскосна выдае, што рост цэн у краіне істотна вышэйшы за тыя лічбы, якія публікуе Белстат”, — рэзюмуюць экспэрты.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавыя) параметраў развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
Спажывецкія цэны ў сакавіку 2024 года выраслі на 0,5%, у гадавым вымярэнні (да сакавіка 2023-га) — на 5,6%.
Даследчы цэнтр BEROC чакае, што рост цэн па выніках года складзе 6,1%, Міжнародны валютны фонд прагназуе 6,3%.
15 красавіка прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, у адпаведнасці з якой сабраныя на суботніку сродкі будуць накіраваныя Гомельскаму аблвыканкаму — на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Дзецям — ахвярам вайны” ў аграгарадку Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне (35% сумы), Брэсцкаму аблвыканкаму — на стварэнне “Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі” на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці (35%), а таксама на “рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы” ў абласцях і Мінску (30%).
Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыцы ўключэння грамадзян у “грамадска карысную занятасць” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для работнікаў бюджэтных арганізацый.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства