У Мінску будуць судзіць урача, якога ў 2020 годзе арыштоўвалі пяць разоў

2 траўня, Позірк. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня пачне разгляд крымінальнай справы ўрача-неўролага Руслана Бадамшына, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Працэс будзе весці суддзя Юлія Крэпская.
Бадамшына затрымалі ў Мінску 28 лютага.
Са жніўня 2020 года ён правёў пад арыштам 63 дні, затрымліваўся па адміністрацыйных абвінавачваннях пяць разоў. У 2021 годзе быў звольнены з РНПЦ нейрахірургіі праз спазненне на працу ў дзень вызвалення з ізалятара.
У апошні час доктар працаваў у прыватным медцэнтры.
12 лістапада 2023 года “Вясна” прадставіла справаздачу аб пераследзе прадстаўнікоў медыцынскай супольнасці, згодна з якой, пачынаючы з 2020 года, сотні беларускіх урачоў былі арыштаваныя, асуджаныя па “палітычных” крымінальных артыкулах, звольненыя за непажаданую ўладам грамадзянскую пазіцыю, многія былі вымушаныя пакінуць краіну.
Паводле звестак праваабаронцаў, на момант публікацыі па палітычна матываваных крымінальных справах былі асуджаныя не менш за 35 урачоў, 15 з іх дагэтуль застаюцца ў зняволенні.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка