Украінскім алімпійцам рэкамендавана максімальна дыстанцыявацца ад спартсменаў з Беларусі і РФ

2 траўня, Позірк. Украінскім спартсменам трэба максімальна дыстанцыявацца ад беларускіх і расійскіх атлетаў, якія будуць удзельнічаць у парыжскіх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў нейтральным статусе, вынікае з рэкамендацый, распрацаваных Нацыянальным алімпійскім камітэтам Украіны і Міністэрствам моладзі і спорту.
Спартсменам і членам дэлегацыі рэкамендавана ўстрымлівацца ад прамых кантактаў з “прадстаўнікамі краін-агрэсараў”, удзелу ў сумесных мерапрыемствах і цырымоніях, уключаючы прэс-канферэнцыі і жывыя эфіры (калі яны не з’яўляюцца абавязковымі паводле рэгламенту), абнародаванні сумесных фота; наколькі гэта магчыма, трымацца далей ад іх падчас цырымоній узнагароджання.
Ім таксама трэба паведамляць кіраўніцтву пра “спробы правакацый” з боку беларусаў і расіян. Акрамя таго, калі ўкраінскі алімпіец заўважыць, што спартоўцы з Беларусі і РФ спрабуюць нейкім чынам парушыць нейтральны статус, яму належыць зафіксаваць падобныя факты, інфармаваць сваё кіраўніцтва, адпаведную спартовую федэрацыю і аргкамітэт Алімпіяды.
Рэкамендацыі тычацца кантактаў не толькі з “прадстаўнікамі краін-агрэсараў”, але і іншымі асобамі, якія падтрымліваюць іх палітыку.
Парыжская Алімпіяда пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня. З Беларусі і РФ могуць удзельнічаць толькі індывідуальныя спартсмены ў нейтральным статусе. Каманды з гэтых краін, чыноўнікі ці дзяржслужачыя не запрошаныя. Забаронена выкарыстоўваць хаця б якія беларускія і расійскія сімвалы, уключаючы гімны, флагі ды інш.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка