Цэнавае рэгуляванне будзе дзейнічаць, пакуль не знікнуць знешнія шокі для эканомікі — міністр гандлю

6 траўня, Позірк. Дзяржаўнае рэгуляванне цэн уводзілася як мера ў адказ на знешнія шокі, якія ўздзейнічалі на эканоміку Беларусі. Колькі працягнецца гэта рэгуляванне, “сказаць складана”, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, каментуючы 6 траўня зацвярджэнне праграмы сумесных дзеянняў урада і Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) па стабілізацыі цэн на 2024 год.
Рэгуляванне коштаў было ўведзена, каб “не дапусціць негатыўнага ўплыву на рынак”, заявіў міністр, якога цытуюць дзяржСМІ. Пакуль знешнія фактары негатыўнага ўплыву не знікнуць, цэнавае рэгуляванне будзе дзейнічаць, падкрэсліў Багданаў.
Раней у той жа дзень прэс-служба ўрада паведаміла аб зацвярджэнні праграмы сумесных дзеянняў урада і КДК па стабілізацыі цэн на 2024 год. Адзначаецца, што праграма “з’яўляецца стратэгічным дакументам і ўтрымлівае меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, насычэнні ўнутранага рынку таварамі, мерапрыемствы эканамічнага і адміністрацыйнага характару, а таксама меры па ўдасканаленні антыманапольнага, цэнавага рэгулявання і кантролю” і рэалізуецца з 2022 года.
Паводле слоў Багданава, асноўная мэта праграмы — “падтрыманне стабільнасці цэн і даступнасці тавараў на ўнутраным рынку”, яна аб’ядноўвае “некалькі блокаў пытанняў і дзеянняў, якія будуць прыняты сёлета”.
У прыватнасці, адзначыў кіраўнік МАРГ, “будуць рэалізаваны тыя моманты, якія прадугледжвае імпартазамяшчэнне” розных тавараў, а таксама “будзе актывізавацца праца нашых вытворцаў па прасоўванні сваёй прадукцыі ў афлайн-гандлі і на лічбавых пляцоўках”.
Праграма таксама ўключае меры па “ўдасканаленні цэнавага рэгулявання, антыманапольнага права і кантрольна-нагляднай дзейнасці”, адзначыў міністр.
Ва ўрадзе адзначылі, што большасць мерапрыемстваў праграмы ўжо рэалізуецца.
У ліпені 2022 года намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч заяўляў, што з дапамогай кантрольных мерапрыемстваў выяўляецца даволі шмат парушэнняў у сферы цэнаўтварэння, невыканання асартыментных пералікаў, якасці прадукцыі, асабліва замежнай вытворчасці.
“Разам усе гэтыя фактары падштурхнулі ўрад разам з Камітэтам дзяржаўнага кантролю распрацаваць такую праграму, якая будзе ў першую чаргу накіравана на стрымліванне цэн і ўсталяванне іх справядлівага ўзроўню, зыходзячы з сённяшняй кан’юнктуры”, — заявіў прадстаўнік ведамства.
6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”. Свае дакументы прынялі ўрад, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура. Тыя, хто павысіць цэны без санкцыі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю альбо старшыні аблвыканкама (Мінгарвыканкама), будуць несці адказнасць аж да крымінальнай, заявіў на нарадзе Лукашэнка.
Пастановай урада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазней з яго былі выключаныя некаторыя групы тавараў, падкарэктаваныя правілы рэгулявання цэн.



- ЭканомікаАсабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
