У Дзяржынскім раёне згарэў аўтобус, які перавозіў дзяцей

Скрыншот: тэлеграм-канал МНС
7 траўня, Позірк. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб загаранні 7 траўня пасажырскага аўтобуса, які рухаўся з Пінска (Брэсцкая вобласць) па трасе М1.
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад пасёлка Ээнергетыкаў Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць).
“У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, чатыры суправаджальнікі і кіроўца. Усе пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар.
На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале ведамства, відаць, што аўтобус практычна цалкам згарэў.
Марка аўтобуса і прычыны здарэння не ўдакладняюцца.
Стужка навін
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


