Прадстаўнік Генпракуратуры параўнаў пратэстоўцаў з калабарантамі і заявіў аб невысокім узроўні іх інтэлекту

12 траўня, Позірк. “Аблуднымі душамі” назваў тых, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай, намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Сяргей Шыкунец у інтэрв’ю праекту “Тварам да твару” дзяржтэлеканала АНТ.
“Людзей, якія б маглі, вось з тых, хто хадзіў па вуліцах, патлумачыць сваю прычыну, матываваць неяк, — іх адзінкі. Гэта людзі, якія з прычыны свайго не вельмі высокага ўзроўню інтэлекту, невысокага разумення гісторыі і падзей, якія адбываюцца, проста купіліся на нейкую прыгожую абгортку, якую паднёс Захад у выглядзе новай Беларусі, у новай Еўропе”, — заявіў ён.
Паводле сцвярджэння прадстаўніка ведамства, “гэтыя ж заклікі” нібыта “гучалі 80 гадоў таму” падчас нацысцкай акупацыі: “Разведвальна-дыверсійныя школы, якія існавалі на тэрыторыі нашай краіны, у тым ліку і ў склад якіх уваходзіла пранацысцкая моладзь — былі і такія. З гэтымі ж дэвізамі спрабавалі прыцягваць у свае ж шэрагі больш і больш нашых людзей”.
“Нічога новага не прыдумана за 80 год. Проста крыху асучаснілі, і гэтак далей. І гэта ўсё безвынікова. У нашай краіне гэта проста немагчыма — вярнуцца, нават думаць аб тым, што, магчыма, жыццё і гісторыя магло павярнуцца інакш”, — сказаў Шыкунец, які з’яўляецца намеснікам кіраўніка следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб “генацыдзе беларускага народа”.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
Аб тым, што Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду, упершыню было заяўлена ў красавіку таго ж года. У яго рамках у Беларусі судзяць памерлых – 17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць мёртвых у крымінальным парадку.
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе пяці гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Дэ-факта ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй генпракурора Андрэя Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з`яўляецца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
Нацыянальную сімволіку ў апошнія гады ўлады трактуюць выключна як “нацысцкую” ў сувязі з яе выкарыстаннем пэўнымі калабарацыянісцкімі фарміраваннямі падчас Другой сусветнай вайны.
Масавыя рэпрэсіі ў сувязі з пратэстамі чатырохгадовай даўніны працягваюцца да гэтага часу і па некаторых напрамках толькі ўзмацняюцца.
Пра больш нізкі ўзровень інтэлекту сваіх апанентаў заявілі на гэтым тыдні ўлады Грузіі, якія імкнуцца паўторна прапіхнуць праз сваю парламенцкую большасць закон аб “замежных агентах” (афіцыйная назва “Аб празрыстасці замежнага ўплыву”), што нагадвае аналагічны расійскі закон. У краіне адбываюцца масавыя акцыі прэтэсту пад лозунгам “Не расійскаму закону!”. Год таму вулічны пратэст змусіў кіруючую партыю “Грузінская мара” міліярдэра Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, якую абвінавачваюць у прарасійскім курсе, адклікаць законапраект.
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка