У красавіку сама меней 161 чалавека асудзілі ў крымінальным парадку па палітычна матываваных справах

14 траўня, Позірк. Сама меней 161 чалавека асудзілі па палітычна матываваных крымінальных справах у красавіку (у сакавіку — мінімум 165), у тым ліку 111 мужчын і 50 жанчын, сведчыць маніторынг праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 44 спраў.
Больш за ўсё людзей у красавіку па справах палітычнага характару ў крымінальным парадку асудзілі ў Мінску — 83. Далей ідуць Брэсцкая вобласць — 36, Гродзенская — 12, Гомельская і Мінская — па 10, Магілёўская — 8, Віцебская — 2.
У абвінавачанні 102 чалавек фігураваў арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
“Правапрымяняльная практыка выкарыстання гэтага артыкула для пераследу ўдзельнікаў стыхійных сходаў 2020 года ў большай ступені вызначаецца рэгіянальнай спецыфікай, — гаворыцца ў справаздачы. — Гэтая спецыфіка выяўляецца ў тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў у Мінску судовыя працэсы заканчваюцца вынясеннем пакарання ў выглядзе “хатняй хіміі” (абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. — “Позірк”.). Правядзенне шэрагу групавых працэсаў у Брэсце і Баранавічах паводле эпізодаў, звязаных са стыхійнымі мірнымі сходамі ў гэтых гарадах у жніўні 2020 года, скончылася ў пераважнай большасці выпадкаў рэальным пазбаўленнем волі для фігурантаў спраў”.
Праваабаронцы канстатавалі, што ў красавіку “судовы канвеер масава выносіў выракі ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці”, працягвалася “практыка судовага пераследу цэлых сем’яў ці груп сваякоў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту”, “вельмі негатыўная тэндэнцыя паўторнага і наступнага асуджэння грамадзян, раней зазнаўшых рэпрэсіі”.

- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


