Ціханоўская: Сітуацыя з палітвязнямі крытычная, як ніколі нам патрэбная дапамога свабоднага свету
15 траўня, Позірк. Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі крытычная, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, анансуючы адкрыццё 15 траўня ў Варшаве выставы партрэтаў вязняў “Беларускі мартыралог” Ксішы (Ксеніі) Ангелавай.
“Сёння як ніколі нам патрэбная дапамога свабоднага свету, каб дабіцца вызвалення палітвязняў і не дапусціць новых ахвяр, — сказала палітык (на падставе відэазвароту ў яе тэлеграм-канале). — Партрэтаў ужо больш за 700, а лічба палітвязняў толькі расце, дакладную колькасць мы не ведаем. Сярод іх [журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў] Анджэй Пачобут, [лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру праваабаронца] Алесь Бяляцкі, мой муж [відэаблогер] Сяргей [Ціханоўскі]. Мы не ведаем, што з імі і ў якім яны стане”.
Дэмлідар нагадала, што людзей “трымаюць у нечалавечых умовах, здзекуюцца, катуюць і ізалююць ад знешняга свету”. “Іх спрабуюць зламаць, [кажуць,] маўляў, што на іх забыліся. Але я ўпэўненая, што наша салідарнасць — гэта тое, што дае ім сілы выстаяць”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна нагадала, што 21 траўня абвешчаны Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. “У гэты дзень два гады таму ў беларускай турме памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Акрамя Ашурка сама менш пяць чалавек загінула за кратамі цягам апошніх гадоў, многія знаходзяцца ў цяжкім стане”, — сказала дэмлідар.
Ціханоўская падзякавала польскаму ўраду і народу, якія “не забываюцца на беларускі боль”. “Дзякуй вам, што падтрымліваеце нашую барацьбу за вызваленне. Разам мы абавязкова пераможам. І муры абавязкова рухнуць”, — заявіла яна.
21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў калоніі № 3 — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
У ноч на 9 студзеня ад пнеўманіі памёр 50-гадовы Вадзім Храсько, якога занадта позна даставілі ў бальніцу з калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна).
20 лютага ў Мінскай раённай бальніцы памёр 63-гадовы журналіст і грамадскі актывіст, былы член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, які меў інваліднасць другой групы і праблемы з сэрцам. У бальніцу яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2.
Падпалкоўнік запасу Аляксандр Кулініч, затрыманы 29 лютага і абвінавачаны паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), памёр у следчым ізалятары Брэста да суда. Пра яго смерць стала вядома 10 красавіка.
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка