Мінск 02:52

Долар і юань патаннелі на таргах 16 траўня

Крыніца: unsplash.com

16 траўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 траўня.

Курс долара знізіўся да 3,2163 рубля (-0,008, -0,25%), юаня — да 4,4197 за 10 (-0,0079, -0,18%).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,5024 рубля за 100 (+0,0066, +0,19%), еўра — да 3,4912 (+0,0135, +0,39%).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 траўня) выраслі курсы долара — на 0,2% (з 3,2267 да 3,2332) і еўра — на 0,67% (з 3,4529 да 3,4759); каціроўка юаня не змянілася — 4,4426 за 10; расійскага рубля — знізілася на 0,03% (з 3,4958 да 3,4949 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Згодна з базавым прагнозам даследчага цэнтра BEROC, па выніках 2024 года курс долара складзе 3,29 рубля, а расійскага рубля — 3,57 рубля за 100.

Падзяліцца: