Пры прыёме на працу ў пракуратуру кандыдатам прапануюць прайсці паліграф

17 траўня, Позірк. Пры прыёме на працу ў органы пракуратуры кандыдатам будзе прапанавана прайсці праверку на дэтэктары хлусні. Гэта прадугледжана “Інструкцыяй аб парадку правядзення апытання з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў (паліграфа) у пракуратуры”, прынятай загадам Гепрокуратуры 20 снежня 2023 года.
Адпаведны фрагмент дакумента апублікаваны 17 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле інструкцыі, праходжанне паліграфа будзе адпавядаць прынцыпам “законнасці, гуманнасці, навуковасці, прыватнасці” з адсутнасцю “небяспекі для здароўя апытванага” і недапушчальнасцю “прыніжэння гонару і годнасці апытванага, прымянення пагроз, гвалту ці іншых незаконных мер уздзеяння”.
Апытанне з выкарыстаннем дэтэктара хлусні, гаворыцца ў інструкцыі, не праводзіцца для прагназавання дзеянняў або намераў апытванага, а таксама для ацэнкі яго здольнасцяў і якасцяў, “вынікі носяць імавернасны характар і арыентуючае значэнне”, яны могуць стаць падставай для “правядзення дадатковых мерапрыемстваў па праверцы магчыма хаваных апытваным абставінаў і фактаў”.
У інструкцыі адзначаецца, што на падставе вынікаў праверкі ў дачыненні да кандыдата на працаўладкаванне не могуць быць прынятыя меры, якія ўшчамляюць яго правы і законныя інтарэсы, а атрыманая інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці доказаў.
Пры гэтым суіскальнік мае права адмовіцца ад праходжання апытання на паліграфе.
“Адмова апытванага ад праходжання праверкі не з’яўляецца падставай для прыняцця да яго мер, якія ўшчамляюць яго правы, законныя інтарэсы, прадугледжаныя заканадаўствам, і не з’яўляецца сведчаннем утойвання ім інфармацыі, якая прадстаўляе цікавасць для ініцыятара апытання”, — гаворыцца ў дакуменце.
Даведка па выніках праверкі прадстаўляецца для азнаямлення генеральнаму пракурору, яго намесніку, начальніку ўпраўлення ўласнай бяспекі Генпракуратуры па іх патрабаванні.
У Палажэнні аб праходжанні службы ў органах пракуратуры за 2008 год адзначалася, што “парадак адбору кандыдатаў на службу <…>, у тым ліку правядзення ў дачыненні да іх праверкі <…> і выкарыстання тэхнічных сродкаў (паліграф), устанаўліваецца генеральным пракурорам”. Інструкцыя аб прымяненні паліграфа пры прыёме на службу ў ведамства раней не друкавалася ў адкрытым доступе.
У 2016 годзе была зацверджаная пастанова “Аб парадку выкарыстання паліграфа пры прыёме на службу (працу) у Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь”.
Паліграф — спецыяльная тэхнічная прылада, прызначаная для сінхроннай рэгістрацыі псіхафізіялагічных рэакцый чалавека, у дачыненні да якога праводзіцца апытанне. Тэставанне на паліграфе мае на мэце праверыць дакладнасць звестак, якія паведаміў апытваны.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка