Міністэрства аховы здароўя заявіла аб планах павялічыць колькасць эндапратэзаванняў больш чым на 30%

17 траўня, Позірк. У Беларусі ў 2024 годзе плануецца павялічыць колькасць аперацый па эндапратэзаванні каленнага і тазасцегнавага суставаў на 30,7% у параўнанні з 2023-м, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Паводле звестак ведамства, у гэтым годзе плануецца выканаць больш за 17 тыс. аперацый па замене суставаў, з іх 6,6 тыс. — каленнага. У 2023-м выканана больш за 13 тыс. пратэзаванняў тазасцегнавага і каленнага суставаў.
Мінздароўя адзначае, што чаканне аперацыі па замене тазасцегнавага сустава складае больш за год, каленнага сустава — больш за два.
На пачатак лютага гэтага года ў чарзе на замену тазасцегнавага сустава было больш за 11,7 тыс. чалавек, каленнага — 14 тыс. У пачатку чэрвеня 2023 года пратэзавання тазасцегнавага сустава чакала каля 14 тыс., каленнага — каля 15 тыс., на 1 студзеня 2020 года — 7.079 і 9.131 адпаведна.
Павелічэнне чэргаў Мінздароўя тлумачыла змяненнем сістэмы аказання меддапамогі падчас пандэміі COVID-19, калі колькасць аперацый па эндапратэзаванні рэзка знізілася.
Адзначыўшы, што з траўня 2023 па люты 2024 года чарга на замену тазасцегнавага сустава скарацілася на 17%, каленнага сустава — на 10%, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў 19 лютага паабяцаў вырашыць праблему чакання.
На нарадзе 23 траўня 2023 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад тагачаснага міністра Дзмітрыя Піневіча да канца года ліквідаваць чаргу на эндапратэзаванне суставаў.
Летам мінулага года намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч, рэагуючы на патрабаванне Лукашэнкі, заявіў аб дэфіцыце матэрыялаў, а таксама парушэнні лагістычных ланцужкоў пры вытворчасці пратэзаў.
У 2022 годзе ўлады ініцыявалі “справу артапедаў”: медыкі нібыта атрымлівалі незаконныя ўзнагароды ад прыватных кампаній, якія пастаўлялі некаторыя віды медыцынскіх вырабаў, у тым ліку суставы для імплантацыі. 35 артапедаў было затрымана.
Піневіч папрасіў у Лукашэнкі дазволу ўзяць на парукі абвінавачаных у хабарніцтве лекараў. Той пагадзіўся, высунуўшы ўмовы: яны павінны прызнаць віну, аддаць незаконна атрыманыя сродкі, пайсці на працу, якую прапануе міністр.
У верасні 2022 года Міністэрства аховы здароўя прыпыніла працу медцэнтра “Мерсі”, пабудаванага пры падтрымцы Сусветнага банка. Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ) адзначаў, што некаторы час “Мерсі” быў адзінай медустановай у краіне, дзе было магчыма паставіць імпартны пратэз пры пратэзаванні тазасцегнавага сустава. Такую прэферэнцыю БРЦ звязваў са складам заснавальнікаў і іх знаёмствам з набліжанымі да Лукашэнкі бізнесменамі і яго старэйшым сынам Віктарам.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



