Дэпутат Ленчэўская сцвярджае, што падчас пратэстаў 2020 года ёй пагражалі адрэзаць галаву і маглі закапаць жыўцом

20 траўня, Позірк. Не дапускаць таго, каб прадстаўнікі працоўных калектываў “былі эгаістамі, каб, крый божа, яны былі здраднікамі”, заклікала старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Марына Лянчэўская падчас “адзінага дня інфармавання” ў Мінску.
Відэазапіс мерапрыемства, якое прайшло 16 траўня, з удзелам работнікаў дзяржустаноў і прадпрыемстваў, студэнтаў і навучэнцаў апублікавала дзяржагенцтва “Мінск-навіны”.
Напярэдадні Лянчэўская наведала “пахаванне ахвяр генацыду ва ўрочышчы Уручча” (Мінск), дзе, паводле яе слоў, генеральны пракурор Андрэй Швед “правёў аналогію са жніўнем 2020 года”. “Які нам так хочацца забыцца, а ён не адпускае”, — дадала дэпутат.
“Вы ведаеце, я задумалася. Так, сапраўды. Бо тады ўсім нам пагражалі”, — заявіла прадстаўнік ПП НС.
Лянчэўская сцвярджае, што пагрозы атрымлівала яна асабіста, а таксама яе дзеці і бацькі.
“Што пісалі: адрэжам галовы, спалім дом, заб’ём тваіх пажылых бацькоў. Вось, сапраўды, дарэчы, скрыны ў мяне захаваліся. Не прыбіраю іх. Гэта не мазахізм, а проста, вось, нельга такое забываць”, — сказала аратар.
“Складалі, памятаеце, гэтыя чорныя кнігі, там, ці базу чыноўнікаў беларускіх. І ніхто не задумваўся, навошта яны гэта рабілі? А вось для таго, каб кожнага з нас палічыць, — заявіла яна. — Каб у нас было дасье — на кожнага з нас, аб нашых блізкіх, аб нашых дзецях. Для таго, каб, як тады, у 41-м, 42-м, 43-м і 44-м гадах, выкапаць ямы, падвесці да гэтых ям, добра, калі стрэліць у галаву. А, магчыма, і патронаў пашкадуюць і закапаюць жыўцом. Святога нічога ў гэтых людзей няма”.
“І вось для таго, каб гэта не паўтарыць, мы павінны быць адзіныя, — лічыць экс-пракурор. — Вельмі важны складнік сёння — менавіта ідэалагічны”.
“Памятайце, што мы ў краіны адны, і краіна ў нас адна”, — склала прадстаўнік ПП НС, звяртаючыся да прысутных.
У перыяд прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі ўспыхнулі самыя масавыя за ўсю гісторыю незалежнай дзяржавы пратэсты, пераважна мірнага характару. Улады адказалі на іх беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца да гэтага часу і толькі ўзмацняюцца.
Дэ-факта любая грамадская актыўнасць, не ўзгодненая з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, можа быць пераследуемай. Пратэст і крытыка ўладаў трактуюцца як крымінальныя злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку “экстрэмісцкага” характару. Незалежныя СМІ вымушаныя працаваць з-за мяжы, іх кантэнт блакуецца, а яго спажыванне і распаўсюджванне таксама можа пацягнуць прыцягненне да адказнасці.
Працягваецца масавая эміграцыя.
53-гадовая Ленчэўская — ураджэнка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна Магілёва, займала пасады ў абласной, затым — у Генеральнай пракуратуры, была начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.
У ПП НС з 2019 года, па выніках выбараў 2024 года зноў атрымала пасаду. Ініцыятар заканадаўчага пашырэння прымянення смяротнага пакарання — “за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму”.
Член прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

Прадстаўнік Генпракуратуры параўнаў пратэстоўцаў з калабарантамі і заявіў аб невысокім узроўні іх інтэлекту
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+