Затрыманы на польска-германскай мяжы беларус дэпартаваны за дапамогу нелегальнай міграцыі
21 траўня, Позірк. Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне 19 траўня на мяжы з Германіяй 23-гадовага грамадзяніна Беларусі, які перавозіў на аўтамабілі “Опель” шасцярых нелегальных мігрантаў з Афганістана.
Адзначаецца, што беларус прызнаў сябе вінаватым у садзейнічанні нелегальнай міграцыі і “скарыстаўся правам добраахвотна адбыць пакаранне ў выглядзе 10 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады”.
Супрацоўнікі польскага памежнага ведамства даставілі мужчыну на ўсходнюю мяжу і перадалі беларускім памежнікам.
3 траўня нямецкі тэлеканал n-tv паведаміў, што паліцыя ФРГ усё часцей затрымлівае на германска-польскай мяжы нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі.
Паводле даных паліцыі, за першы квартал 2024 года затрымана 19.964 мігранты, якія спрабавалі незаконна трапіць у Германію. Гэта на 1,7% больш, чым за першы квартал 2023-га (19.627), на 54% больш, чым за першы квартал 2022-га (12.965), і ў 2,1 разы больш, чым за першыя тры месяцы 2021 года (9.653).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, патокі нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію. Цяпер найбольш напружаная сітуацыя складваецца на беларуска-польскай мяжы.
Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеянні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
Маюцца шматлікія сведчанні аб удзеле супрацоўнікаў беларускіх сілавых ведамстваў у перамяшчэнні нелегалаў праз мяжу з ЕС.
У лістападзе 2021 года ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі Аляксандр Лукашэнка “цалкам дапусціў”, што сілавікі дапамагаюць мігрантам незаконна перасякаць мяжу: “Нашы дапамагаюць ім перабрацца на польскую тэрыторыю, так? Слухайце, цалкам магчыма. Магчыма, хтосьці і дапамог, і я нават не буду разбірацца. Я і сказаў, я не буду іх затрымліваць на мяжы, трымаць іх на мяжы. Паўтараю: і надалей не буду іх трымаць на мяжы, калі яны будуць ісці праз Беларусь. Таму што яны ідуць не да мяне, а да вас. Вы перасталі выходзіць на кантакт і працаваць. Не хочаце — не трэба. Мы без вас будзем вырашаць гэтую праблему. Так, як атрымаецца. Але я іх сюды не запрашаў”.
Паводле ацэнак шэрагу экспертаў, міграцыйны крызіс быў інспіраваны Мінскам (некаторыя лічаць, што сумесна з Масквой) з мэтай помсты Захаду за ацэнку палітычных падзей 2020 года ў Беларусі і ўвядзенне санкцый, а таксама для прымусу еўрапейскіх палітыкаў да дыялогу з рэжымам Лукашэнкі.
Праз міграцыйны крызіс Польшча, Літва і Латвія пабудавалі на мяжы з Беларуссю загароды.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+