Паліцыя ФРГ працягвае затрымліваць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў краіну праз Беларусь

3 траўня, Позірк. Паліцыя ФРГ усё часцей затрымлівае на нямецка-польскай мяжы нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, паведамляе тэлеканал n-tv.
На пачатку тыдня ў федэральнай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія 10 бежанцаў (два грамадзяніны Сірыі і восем — Емена) ва ўзросце ад 16 да 39 гадоў заявілі, што трапілі ў Германію па маршруце Масква — Беларусь — Польшча.
Непаўналетнія былі перададзеныя ва ўпраўленне па справах моладзі акругі Пярэдняя Памеранія-Грайфсвальд, адзін з двух сірыйцаў быў вернуты ў Польшчу, астатнія — накіраваныя ў цэнтр першаснага прыёму ў Штэрн-Буххольцы.
Паводле даных паліцыі, за першы квартал 2024 года затрымана 19.964 мігранты, якія спрабавалі незаконна трапіць у ФРГ. Гэта на 1,7% больш, чым за першы квартал 2023 года (19.627), на 54% больш, чым за першы квартал 2022 года (12.965), і ў 2,1 раза больш, чым за першыя тры месяцы 2021 года (9.653).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, патокі нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію. Цяпер найбольш напружаная сітуацыя складваецца на беларуска-польскай мяжы.
Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеянні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
Маюцца шматлікія сведчанні аб удзеле супрацоўнікаў беларускіх сілавых ведамстваў у перамяшчэнні нелегалаў праз мяжу з ЕС.
У лістападзе 2021 года ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі Аляксандр Лукашэнка “цалкам дапусціў”, што сілавікі дапамагаюць мігрантам незаконна перасякаць мяжу: “Нашы дапамагаюць ім перабрацца на польскую тэрыторыю, так? Слухайце, цалкам магчыма. Магчыма, хтосьці і дапамог, і я нават не буду разбірацца. Я і сказаў, я не буду іх затрымліваць на мяжы, трымаць іх на мяжы. Паўтараю: і надалей не буду іх трымаць на мяжы, калі яны будуць ісці праз Беларусь. Таму што яны ідуць не да мяне, а да вас. Вы перасталі выходзіць на кантакт і працаваць. Не хочаце — не трэба. Мы без вас будзем вырашаць гэтую праблему. Так, як атрымаецца. Але я іх сюды не запрашаў”.
Паводле ацэнак шэрагу экспертаў, міграцыйны крызіс быў інспіраваны Мінскам (некаторыя лічаць, што сумесна з Масквой) з мэтай помсты Захаду за ацэнку палітычных падзей 2020 года ў Беларусі і ўвядзенне санкцый, а таксама для прымусу еўрапейскіх палітыкаў да дыялогу з рэжымам Лукашэнкі.
З-за міграцыйнага крызісу Польшча, Літва і Латвія пабудавалі на мяжы з Беларуссю загароды.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


