У Беларусі плануецца вырабіць 90 самалётаў “Асвей”, заяўляе віцэ-прэм’ер Пархомчык

22 траўня, Позірк. У Беларусі плануецца вырабіць 90 лёгкіх самалётаў “Асвей”, якія Мінск распрацоўвае разам з Масквой, вынікае з заявы намесніка прэм’ер-міністра Пятра Пархомчыка 21 мая падчас візіту ў Татарстан (РФ).
“Невялікі самалёт — дзевятнаццацімясцовы — носіць назву “Асвей”. Тут мы працуем разам з нашымі расійскімі партнёрамі, [цяпер] на стадыі распрацоўкі самога самалёта, — сказаў чыноўнік (на падставе відэакаментарыя ў тэлеграм-канале прэс-службы ўрада). — Адпаведна, мы будзем мець права вырабляць гэты самалёт. Мы сёння маем цвёрдую замову з Расійскай Федэрацыі — вырабіць 50% ад лічбы 180 самалётаў у бліжэйшы час”.
“Гэтая праца зараз вельмі шчыльна вядзецца на 558-м заводзе (ААТ “558-ы авіяцыйны рамонтны завод” у Баранавічах, Брэсцкая вобласць; знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. — “Позірк”.). Задача стаіць такая, каб у 2026 годзе першы доследны ўзор, распрацаваны разам з нашымі расійскімі партнёрамі, быў зроблены”, — дадаў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, у рамках супрацы Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі (407-ы завод) з Казанскім авіязаводам у Беларусь “паступае вельмі вялікая колькасць прапаноў” па вытворчасці “вялікай колькасці кампанентаў для авіяцыі”. “Гэта шырокая наменклатура, шырокае пытанне кампетэнцый. Нам неабходна найбліжэйшым часам стварыць пэўныя вытворчыя магутнасці для таго, каб вырашаць вось гэтую вельмі складаную задачу”, — сказаў Пархомчык.
Пра планы стварэння сумеснага з Расіяй самалёта прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў у ліпені 2023 года. У жніўні Пархомчык заявіў, што Беларусь у супрацоўніцтве з РФ плануе пачаць вытворчасць лёгкіх 12-мясцовых самалётаў мадэлі ЛМС-401. Пасля праект самалёта пачалі называць “Асвей”, змянілася і заяўленая змяшчальнасць.
Сёлета 28 студзеня Пархомчык заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што першыя самалёты беларуска-расійскія самалёты плануецца выпусціць “да 2026 года”, да 2030-га іх колькасць павінна скласці “85–100 штук”. Тады паведаміў, што для рэалізацыі праекта “трэба пабудаваць 20 тысяч квадратных метраў дадатковых вытворчых плошчаў і набыць каля сотні адзінак высокаскладанага абсталявання”.
15 красавіка Пётр Пархомчык і яго расійскі калега, па сумяшчальніцтве міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў падпісалі ў Маскве пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


