Генеральны сакратар СЕ заклікала да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення беларускіх палітвязняў

22 траўня, Позірк. Да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі заклікала 22 траўня генеральны сакратар Савета Еўропы (СЕ) Марыя Пейчынавіч-Бурыч.
“У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі мае думкі і падтрымка звернутыя да ўсіх тых, хто незаконна знаходзіцца ў зняволенні, таму што хоча свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”, — напісала Пейчынавіч-Бурыч на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў адказ падзякавала генсеку СЕ за падтрымку і цеснае супрацоўніцтва.
“Мы павінны абараняць нашы агульныя каштоўнасці свабоды і справядлівасці, вяртаючы Беларусь у Еўропу, да якой яна гістарычна належыць”, — напісала Ціханоўская.
Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі адзначаецца 21 траўня. Праваабаронцы вызначылі гэтую дату невыпадкова — у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства