Пачата спецвытворчасць у дачыненні да ўладальніка клінік “Новы зрок”, у тым ліку за “экстрэмізм” і “захоўванне боепрыпасаў”
23 траўня, Позірк. Следчы камітэт 23 траўня пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да ўладальніка сеткі клінік “Новы зрок” Алега Каўрыгіна, вынікае з адпаведнага пераліку, апублікаванага на сайце ведамства.
Каўрыгіну інкрымінуюць ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 2433, ч. 3 арт. 243, ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 2431, ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3614, арт. 3691, ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса.
Яму загадана з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінску.
27 ліпеня 2023 года Міністэрства аховы здароўя спыніла дзеянне ліцэнзіі цэнтра “Новы зрок”. Па версіі Міністэрства аховы здароўя, хадайнічаючы аб падаўжэнні ліцэнзіі, медцэнтр прадаставіў “падробныя дакументы з недакладнымі звесткамі аб адказных асобах, якія не былі працаўладкаваны на прадпрыемстве”.
17 красавіка мінулага года Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка і чатырох работнікаў медцэнтра “Новы зрок”. Ім была інкрымінаваная нявыплата падаткаў.
КДК заявіў, што на працягу апошніх пяці гадоў 50-ці работнікам медцэнтра было выплачана “ў канвертах” больш за 2,5 млн рублёў.
На маёмасць падазраваных быў накладзены арышт.
У клініках “Новы зрок”, якія апроч сталіцы працавалі ў Магілёве, Гродне, Віцебску і Брэсце, праводзіліся аперацыі па лазернай карэкцыі зроку, лячэнні катаракты, захворванняў сятчаткі і глаўкомы, адзначаецца на сайце медцэнтра.
Стваральнік “Новага зроку” таксама валодае аднайменным медцэнтрам у Вільні, дзе пастаянна пражывае з 2012 года. Акрамя таго, раней бізнэсмэн адкрыў “Брытанскі афтальмалагічны цэнтр” у Кіеве.
У 2015 годзе ў Літве ён быў узнагароджаны прэміяй “за паспяховае ўкараненне новых тэхналогій у сферы лазернай карэкцыі зроку і рэалізацыю інавацыйных праектаў”.
У 2013 годзе СК узбудзіў крымінальную ў дачыненні да Каўрыгіна, якога падазравалі ў незаконным перамяшчэнні афтальмалагічнага абсталявання праз мытную мяжу. У 2017 годзе ведамства спыніла яго крымінальны пераслед за адсутнасцю складу злачынства.
Даведка “Позірку”:
ч. 3 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб;
ч. 2 арт. 2433 — ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў;
ч. 3 арт. 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў;
ч. 4 арт. 16 — саўдзел у злачынстве;
ч. 2 арт. 2431 — падатковае махлярства;
ч. 2 арт. 295 — незаконнае захоўванне боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі);
ч. 3 арт. 361 – заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыям);
ст. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
ст. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
ч. 1 арт. 427 КК — службовая падробка.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
На дадзены момант у спісе, у дачыненні да якіх СК пачаў спецвытворчасць, 103 чалавекі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка